17-ая рэзідэнцыя Лукашэнкі: праўда ці вымысел?

17-ая рэзідэнцыя кіраўніка краіны, якую знайшлі журналісты «Белсату», другі тыдзень застаецца адною з самых гарачых тэмаў. Факт, што Аляксандр Лукашэнка наведвае комплекс каля Радашковічаў, але, не зважаючы на гэта, наш тэлеканал вінавацяць у інфармацыйным закідзе.

rezidenc-2pg8y

Хто і навошта хавае звесткі пра 17-ую рэзідэнцыю кіраўніка краіны?

Тэма расследавання «Белсату» і кадры таямнічай рэзідэнцыі каля Радашковічаў прымусілі кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі» Генадзя Давыдзьку ў праграме «Клуб рэдактараў» узяцца за асвяжальнік паветра: маўляў, ад навіны смярдзіць. Зрэшты, апроч эмоцыяў, ніякіх доказаў, што комплекс у Шаршунах не звязаны з кіраўніком краіны, гэтак і не прагучала. Кіраўнік найбуйнейшай дзяржаўнай газеты дэ-факта пацвердзіў версію «Белсату», назваўшы рэзідэнцыю дзяржаўнай маёмасцю!

«Сам факт, што польскія журналісты «рыскаюць» па лясах у пошуках сенсацыі, я не магу сабе ўявіць сітуацыю пры якой журналісты »Белтэлерадыё« наблізіліся да дзяржаўных будынкаў у прадмесцях Варшавы», – сказаў у праграме «Клуб рэдактараў» галоўны рэдактар «СБ» Павел Якубовіч.

Ці мае Лукашэнка дачыненне да рэзідэнцыі?

Зямельны надзел пад рэзідэнцыяй на 100 гадоў быў узяты ў арэнду кампаніяй «СертусАвія», структурай, афіліяванай з расейскім бізнесоўцам Міхаілам Гуцэрыевым, паводле «Форбс», ён займае 16-ае месца ў спісе найбагацейшых асобаў Расеі ды мае ўстойлівыя бізнес-інтарэсы ў Беларусі. Будынкі комплексу, належаць кіпрскай афшорнай кампаніі «Блатбэрг Холдынгс Лімітэд». Але гэта супярэчыць галоўнаму: кіраўнік краіны мае дачыненне да рэзідэнцыі.

Чытайце па тэме:  "Пенсии уже давно достигли уровня зарплат"

«Гэтым асобам з «Клубу Рэдактараў» я хацеў бы сказаць, што яны могуць крытыкаваць працу «Белсата», але варта ўзгадаць тое, што медыі, якія яны ўзначальваюць, ні адным радком не ўзгадалі пра гэтую рэзідэнцыю, чыя б яна не была, не абверглі гэтага і не пацвердзілі», – скаментаваў закіды ў бок «Белсата» аўтар расследавання Ігар Кулей.

Інфармацыю «Белсату» пацвердзілі іншыя СМІ

Больш за тое, журналісты выдання «Наша Ніва», якія скіраваліся ў Шаршуны пасля рэпартажу «Белсату» і паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі, пацвердзілі звесткі нашага тэлеканалу: Лукашэнка бывае там часта, быў у навагоднюю ноч і адразу пасля выхаду ў эфір першага нашага рэпартажу.

«Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў сядзібу часцяком наведваюцца расейцы, а часам адпачывае і Аляксандр Лукашэнка. Напрыклад, прыязджаў у мінулую суботу, 14 студзеня. У той жа дзень, кажуць, паехаў назад. Усё сыходзіцца: у нядзелю Лукашэнка паляцеў у Егіпет», – напісала «Наша Ніва».

Колькі каштуе новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Шаршунах

Зрэшты, ніхто не аспрэчвае галоўнага: комплекс раней належаў Упраўленню справамі прэзідэнта. І калі ў 2012-ым годзе будынкі былі прададзеныя, то грамадскасць мае права запытаць, куды пайшлі сродкі ад угоды з дзяржаўнаю маёмасцю.

«Фармальна гэта можа быць аформлена на каго заўгодна, але ёсць 4 сведчанні, якія кажуць, што Гуцэрыеў гэта можа быць версія прыкрыцця. Першае, мясцовыя жыхары, якія бачаць там картэж прэзідэнта, і ён наўрад ці працуе ў Гуцэрыева прарабам. Па-другое, вялікая колькасць службы аховы», – кажа Святлана Калінкіна.

Чытайце па тэме:  Лукашенко: Чижу насчитали то ли 12, то ли 13 миллионов

Іншыя доказы

Сярод іншых ускосных фактараў, сведчанні мясцовых жыхароў, што іх заганяюць за плот, калі едзе картэж нумар адзін, ніякі расейскі алігарх не можа сабе такога дазволіць у Беларусі, і так працуе толькі служба аховы кіраўніка краіны. І апошняе: ёсць дакументы, якія сведчаць, якія памяшканні паводле правілаў патрабуе служба аховы кіраўніка краіны, наўрад ці яны працуюць на Гуцэрыева.

«Рэзідэнцыі сапраўды патрэбныя, каб сустракаць замежных гасцей, але яны могуць папіць са звычайнага посуду, а не з залатога, не трэба пускаць пыл у вочы людзям, а гэта працягваецца», – кажа рэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Зрэшты, нават удзельнікі «Клубу рэдактараў» у эфіры Беларусь-1 адзначылі, што ўсе пытанні да рэзідэнцыі зняліся б адразу, калі б афіцыйныя асобы не маўчалі.

Белсат

Система Orphus