Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння прагаласавалі за тое, каб у пятніцу, 21 красавіка, правесці сумеснае пасяджэнне ніжняй і верхняй палат Нацыянальнага сходу.

У прэс-службе кіраўніка краіны журналістам Еўрарадыё пацвердзілі, што на гэты дзень запланаваны выступ Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым пасланнем да парламента і народу.

Традыцыйна акрамя дэпутатаў пры гэтым прысутнічаюць вышэйшыя службовыя асобы, чальцы ўраду, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, дыпламаты і журналісты.

Звычайна ў сваім звароце кіраўнік дзяржавы агучвае планы на бліжэйшую перспектыву.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.