А што наперадзе? Прыгон? Працоўныя лагеры?

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Вынік сённяшняй другой серыі “дармаедскага” суду ў Гомелі быў чаканым.

suf

Суддзя проста спыніў разгляд справы ў сувязі з “неподведомственностью” скаргі Аляксандра Сямёнава, які першы ў Беларусі звярнуўся ў суд, каб даказаць відавочнае – усе мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, з’яўляемся падаткаплацельшчыкамі і фінансуем дзяржаўныя выдаткі. Беларусь увогуле ў гэтым плане ўнікальная краіна, бо амаль 50% дзяржбюджэту – гэта ПДВ, акцызы і іншыя паборы, з дапамогай якіх дзяржава вычышчае нашыя кішэні. Эканоміка ў стане комы, зразумела, што іншай крыніцы, акрамя, як драць па 3 скуры з народа, няма.

А як жа гарантаванае Канстытуцыяй права на судовую абарону сваіх правоў? А ніяк! Па меркаванні Гомельскага суду, грамадзянам неабходна звяртацца ў Канстытуцыйны суд. Толькі вось па нашых законах, грамадзяне гэтага права пазбаўленыя. Кола замкнулася!..

Такім чынам, сотні тысяч людзей па ўсёй Беларусі з сённяшняга дня пастаўленыя на “лічыльнік” – пеня капае кожны дзень. І ў любы момант да кожнага “дармаеда” можа “пагрукацца” супрацоўнік службы прымусовага выканання, каб апісаць маёмасць, заблакаваць вам магчымасць карыстацца мабільнай сувяззю, пазбавіць правоў кіроўцы, абмежаваць выезд за межы Беларусі…

“О, дивный, новый мир! “, як класік пісаў… А што наперадзе? Прыгон? Працоўныя лагеры?.. Зараз я разумею, што ў Беларусі могуць стаць рэальнасцю любыя самыя жорсткія варыянты…

Дзяніс Рабянок