Актывістку Ніну Багінскую судовыя выканаўцы прымушаюць вызваліць садовы домік ў кааператыве “Геолаг-СМ” (вёска Дамашаны), які быў ў траўні арыштаваны за-за нясплаты штрафаў, накладзеных пастановамі судоў.

Ніна Багінская

Ніна Багінская

А тэрмін да якога Багінская абавязаная вызваліць арыштаванае раней лецішча ад асабістых рэчаў, завяршаецца 29 ліпеня. Менавіта ліст такога зместу “Аб вызваленні памяшкання” атрымала нядаўна Ніна Багінская з аддзела прымусовага выканання Смалявіцкага раёна, паведамляе ПЦ “Вясна”.

У рамках выканання пастановы аб здзяйсненні асобнага вытворчага дзеяння аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінская шчэ ў траўні з кватэры актывісткі ў Мінску судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі, а таксама наклалі арышт на дачныя ўчасткі. І вось чарга дайшла да канфіскацыі першага з іх.

baginskaia-kanfiskacya

Дамок ужо паспелі ацаніць у КУП “Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі” на суму 10 000 рублёў (сто мільёнаў да дэнамінацыі). Гэтыя грошы, пасля продажу “з малатка” лецішча, дзяржава пусціць на пагашэння штрафаў, якіх у Багінскай на сённяшні сабралася амаль 75 мільёнаў рублёў. А што далей, няўжо чарга дойдзе і да апошняга дачнага ўчастка? І гэта пры тым, што частка пенсіі актывісткі штомесяц таксама ідзе на пагашэнне судовых штрафаў.

На свае пратэсты ў пракуратуры і заявы ў суды Багінская атрымлівае фармальныя адпіскі, аднак працягвае адстойваць свае парушаныя правы. Ніна Багінская прынцыпова адмаўляецца сплочваць штрафы па пастановах судоў за ўдзел у розных акцыях і пікетах, паколькі лічыць, што штучныя забароны ўладаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў – антыканстытуцыйныя па-сутнасці і парушаюць яе права на мірныя сходы.

Чытайце па тэме:  Невядомыя кінулі яйкамі ў удзельнікаў шэсця на плошчы Незалежнасці і ўцяклі

Ніна Багінская — удзельніца многіх вулічных акцый, на якіх яна нязменна ўдзельнічае з бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.