Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел параўнаў ідэю Беларускай нацыянальнай царквы са спакусай д’ябла. Маўляў, пад лозунгамі свабоды і незалежнасці прыхільнікі аўтакефаліі «спрабуюць навязаць новую ідэю, якая не аб’ядноўвае, а раз’ядноўвае людзей».

Уладзімір Някляеў, фота Сяргея Шапрана

Уладзімір Някляеў, фота Сяргея Шапрана

Што ж у такім разе людзей аб’ядноўвае? Аказваецца: «русский мир», які ёсць адна вера, адна царква, адна культура, адна мова. «У нас столькі агульнага, адзінага! – з патэтыкай ускліквае прысланы з Масквы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы. – У нас адзін Хрыстос, а мы раптам пачынаем падзяляцца».

Хрыстос адзін ва ўсіх хрысціянаў уключна з вернікамі карыбскай выспы Мона, дзе знайшліся нядаўна старажытныя хрысціянскія графіці. Так што на казуістыку Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага можна было б не звяртаць увагі, калі б не прынцыповае пытанне: як без незалежнай нацыянальнай царквы пабудаваць незалежную нацыянальную дзяржаву?..
Прынцыповы адказ: ніяк. Доказам таму ёсць гісторыя змагання за незалежнасць усіх краін Старога і Новага свету. Таму адмова ў аўтакефаліі беларускай царквы ёсць па сутнасці адмовай у самой магчымасці існавання незалежнай беларускай дзяржавы.

Уладзімір Някляеў


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.