Генсекам АБСЕ стане прадстаўнік Швейцарыі Томас Грэмінгер.

Алена Купчына, mfa.gov.by

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў былы беларускі дыпламат Валерый Кавалеўскі.

-Амбасадар Алена Купчына не здолела дамагчыся кансэнсуснай падтрымкі ўдзельнікаў АБСЕ. Пры ацэнцы перспектыў яе кандыдатуры адзначаюць адмоўную ролю рэпрэсій напярэдадні ў Дзень волі, нібыта гэта знізіла шанцы Купчыной на абранне. Аднак рэальнасць такая, што, нават нягледзячы на сапраўды выдатныя прафесійныя якасці Купчыной і спрыяльную кан’юнктуру, фактар міжнароднай рэпутацыі Беларусі пад шматгадовым кіраваннем Лукашэнкі стаў вызначальным для яе кандыдатуры, – адзначыў былы дыпламат.

Яшчэ ў красавіку Валерый Кавалеўскі прагназаваў, што “Беларусь не мае шанцаў узначаліць АБСЕ, бо МЗС з’яўляецца саўдзельнікам рэпрэсіяў”.

Чытайце па тэме:  Валерий Ковалевский: Запад получил долгожданный сигнал от Лукашенко

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.