Альтэрнатыва

Што трэба, каб павялічыць сярэдні заробак да 500 долараў ЗША ў снежні 2017 г.?

Аляксандр Чубрык, Facebook

Аляксандр Чубрык, Facebook

Дадзена:

1) сярэдні заробак у снежні 2016 г. – 400 долараў (ацэнка),

2) інфляцыя ў 2017 г. (снежань да снежня) – 9% (план Нацбанка),

3) уявім сабе, што курс беларускага рубля да долара ЗША застанецца стабільным.

Тады за кошт інфляцыі заробак вырасце з 400 да 436 долараў ЗША.

Значыць, рэшта мусіць быць за кошт роста рэальнага заробка. Гэты рост мусіць скласці 14.8%. Калі рост заробкаў прывязаны да прадукцыйнасці працы, то рашаем далей.

Дадзена: рост рэальнага ВУП у 2017 г. – 1.7% (афіцыйны прагноз), значыцца, занятасць скароціцца на 12.9%. Вось што трэба (калі захаваецца нязменным курс і рэальны ВУП вырасце на 1.7%), каб сярэдні заробак падрос да 500 долараў ЗША.

Альтэрнатыва – інфляцыя ў 23% пры стабільным курсе. На гэта хопіць рэзерваў? Адказ відавочны.
Яшчэ альтэрнатыва – інфляцыя + множнасць курсаў. Увогуле, па афцыйным курсе заробак і 1000 долараў зрабіць можна, адно што гэтымі “доларамі” выбаршчыкаў не завабіш.

Дык якую альтэрнатыву выбярэм?

Аляксандр Чубрык

Система Orphus