На пасаду амбасадара Беларусі ў ФРГ разглядаецца кандыдатура кіраўніка ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў 40-гадовага Дзяніса Сідарэнкі.

Дзяніс Сідарэнка

Дзяніс Сідарэнка

Паводле крыніцаў Свабоды, кандыдатура Сідарэнкі ўжо ўзгодненая. Болей за тое, нямецкі бок нават даслаў агрэман, што азначае згоду прыняць гэтага чалавека амбасадарам у Берліне.

Аднак даць 100% гарантыі, што менавіта Дзяніс Сідарэнка ачоліць амбасаду ў Нямеччыне пакуль нельга, бо ў гісторыі беларускай дыпламатыі было некалькі выпадкаў, калі ў падобных сітуацыях справа ў апошні момант зрывалася. Так было, напрыклад, з прызначэннем амбасадарам у тую ж Нямеччыну былога дэкана факультэту міжнародных дачыненняў БДУ Аляксандра Шарапы. На яго таксама прыйшоў агрэман, спадар Шарапа ўжо збіраў рэчы, але ў апошні момант ягоная камандзіроўка ў Нямеччыну не адбылася.

«Нямеччына для Беларусі не проста адна з еўрапейскіх краінаў, — гаворыць Свабодзе міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. — Нямеччыну называюць лекаматывам Еўропы, а канцлера Меркель — гаспадыняй Еўропы. Таму для афіцыйнага Мінску вельмі важна, хто будзе прадстаўляць яго ў Берліне. Узорам для Сідарэнкі мусіць стаць экс-амбасадар у Нямеччыне Уладзімір Скварцоў — былы прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі, які цяпер ачольвае амбасаду Беларусі ў Ізраілі. Ён паспяхова працаваў на нямецкім кірунку і лічыцца адным з самых прафесійных беларускіх дыпламатаў.

З другога боку, і Беларусь для Нямеччыны таксама не шараговая краіна, улічваючы гістарычнае мінулае. У Мінска і Берліна, можна казаць, асаблівы характар дачыненняў.

Чытайце па тэме:  Новый посол Великобритании Фионна Гибб прибыла в Беларусь

Вакансія ў Берліне адкрытая ўжо восем месяцаў. Былі нават чуткі, што туды могуць накіраваць дыпламата больш высокага рангу, чым начальнік упраўленьня МЗС. Але з’яўленне ў Нямеччыне маладога для такой пасады чалавека мусіць паказаць знешнепалітычнаму ведамству Нямеччыны і міжнародным еўрапейскім структурам, што ў Беларусі нібыта абнаўляецца і еўрапейская, і кадравая палітыка».

Калі напрыканцы 90-х гадоў Дзяніс Сідарэнка стаў працаваць у знешнепалітычным ведамстве, яго хутка пачалі называць вундэркіндам, бо ён вылучаўся сваім уменнем ахапіць праблему. Сідарэнка быў намеснікам кіраўніка сталай дэлегацыі Беларусі пры сталай Радзе АБСЕ ў Вене, начальнікам аддзелу АБСЕ і Рады Еўропы ў апараце МЗС, а з 2013 году ачольвае ўпраўленьне агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва.

Месца амбасадара Беларусі ў Нямеччыне вакантнае ад 17 лістапада мінулага году, калі памёр тагачасны кіраўнік дыпмісіі Андрэй Гіро.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.