Арсен Сівіцкі і Андрэй Паротнікаў: Вайны не будзе (відэа)

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Ці могуць несці пагрозу Беларусі 4000 вагонаў з расейскімі вайскоўцамі? Чаму менавіта на Браншчыне ў расейскім горадзе Клінцы разгортваецца вялікая групоўка войскаў? Што яшчэ можа пагражаць беларускай незалежнасці з Усходу?

tanki

«У 2007 годзе тыя палкі і брыгады, якія цяпер вяртаюцца на Смаленшчыну ды Браншчыну, яны там былі», – зазначае Андрэй Паротнікаў, галоўны рэдактар парталу «Belarus Security Blog».

«Лукашэнка – перабежнік і здраднік – распачаў ліцвінізацыю Беларусі ды збіраецца вырваць краіну з «русского мира» і перакінуцца на Захад».

Пакуль гэтак крамлёўскія прапагандысты перапісваюць антыўкраінскія штампы на беларускі лад, а эксперты спрачаюцца, ці гэта маляванне новага ворага ў вачох РФ, ці дэманстратыўны бізун Лукашэнку.Незалежныя СМІ пачалі гаварыць і пра рэальнасць сцэнара вайсковай інтэрвенцыі на тутэйшыя палеткі, паведамляе Белсат.

Пасля гісторыі з вайсковаю базаю ля мяжы з Беларуссю і намераў Крамля ўжо сёлета даставіць у нашую краіну больш як 4000 вагонаў зброі ды войска стала вядома, што ў снежні летась Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення, якое дазволіць падраздзяленням спецыяльнага прызначэння Расеі браць удзел у контртэрарыстычных аперацыях на тэрыторыі Беларусі. З кім жа збіраецца ваяваць Крэмль у нашай краіне?

«Мэта – стварыць ваенна-палітычны плацдарм для ваенна-палітычнага ціску на заходнія краіны», – адзначае Арсен Сівіцкі, дырэктар Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў.

Чытайце па тэме:  В Татарстане разрешили забирать детей из семей за долги по ЖКХ