Беларусь адчыніла дзверы для замежнікаў з 80 краінаў (відэа)

З 12 лютага ў Беларусі пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзянаў, якія прыбываюць у нацыянальны аэрапорт «Менск».

Sputnik

Sputnik

У студзені Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 8 «Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў».

Указ распаўсюджваецца на 39 краінаў Еўропы, уключаючы ўвесь Еўразвяз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы. Новыя правілы ахопліваюць і так званых «неграмадзянаў» Латвіі і асобаў без грамадзянства Эстоніі, паведамляе Белсат.

Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець пры сабе сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент для выезду за мяжу (які замяняе пашпарт), грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную мінімум 2 базавым велічыням), медычны страхавы поліс на суму не менш за 10 тыс. еўраў, які дзейнічае ў Беларусі.

Для грамадзянаў Вʼетнаму, Гаіці, Гамбіі, Гандурасу, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем зʼяўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕЗ або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіяквіткоў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорту Менск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Чытайце па тэме:  Россия хочет контролировать безвизовый въезд в Беларусь
Система Orphus