Беларусь прымае ўдзел у «свяце дэмакратыі і парламентарызму»

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Сёння ў Варшаве пачаўся Саміт кіраўнікоў парламентаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 23 краін, у тым ліку і Беларусі. Афіцыйны Менск, як даведалася Свабода, будзе прадстаўлены на ўзроўні Савету Рэспублікі.

На сайце Сейма Польшчы саміт называецца «сапраўдным святам дэмакратыі, дыпламатыі і парламентарызму». Сустрэча анансавалася як «размова пра Еўропу будучых пакаленняў».

Апрача краін Еўразвязу, у саміце прымуць удзел прадстаўнікі Грузіі, Украіны, Сербіі, Малдовы, Арменіі, Македоніі, Турцыі і Азербайджана.

Ініцыятарамі сустрэчы выступілі Сейм і Сенат Польшчы.

— Сустрэча ў Варшаве павінна стаць нагодай для дыскусіі пра каштоўнасці, якія адрозніваюць Цэнтральна-Усходнюю Еўропу, асабліва адданасць суверэннасці і незалежнасці, павагі да традыцыі, гісторыі і значэнні рэлігіі як фундаменту цывілізацыі, — заявіў спікер Сейма Польшчы Марэк Кухціньскі.

Галоўныя тэмы саміту — гэта пытанне бяспекі рэгіёну, супраца ў галіне інфраструктуры на восі Поўнач-Поўдзень, а таксама роля нацыянальных парламентаў у міжнароднай палітыцы.

Чытайце па тэме:  Михник: Украина уже стала для Путина Афганистаном