Былога міліцыянта з Гомеля, які назваў беларускую мову «трупам», будуць судзіць

24-гадовы Васіль Варушчанка «праславіўся» пасля скандальных выказванняў і здымкаў у сацыяльных сетках.

ment

У профілі хлопца ў VK шмат здымкаў у міліцэйскай форме і са зброяй. На адной з фатаграфіяў ён у цывільным сядзіць у судовай залі з закінутымі на стол нагамі, паведамляе Белсат.

У снежні былы супрацоўнік дэпартамента аховы МУС напісаў у суполку парталу«Моцныя Навіны» каментар (арфаграфія аўтара захаваная):

«Белорусский язык – это разлагающий и загнивающий труп, который уже давно пора бы закопать поглубже

Грамадскі актывіст і ініцыятар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак накіраваў заяву ў адміністрацыйную камісію Гомельскага гарвыканкаму з просьбай прыцягнуць Варушчанку да адказнасці за абразу роднай мовы. Актывіст палічыў, што гэтым выказваннем былы міліцыянт парушыў заканадаўства аб мовах (артыкул 9.22 КоАП).

Матэрыялы з гарвыканкаму перадалі на разгляд у адміністрацыю Навабеліцкага раёну. Экспертыза прызнала словы Варушчанкі знявагай. У дачыненні да маладзёна склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, які разгледзяць у судзе.

За апошні час гэта ўжо другі выпадак прыцягнення да адказнасці тых, хто парушае ўзгаданы артыкул.

У верасні летась, упершыню з 1999 года, да адміністрацыйнай адказнасці за абразу роднай мовы прыцягнулі жыхара Мазыра Дзмітрыя Шчарбатых. Ён заплаціў штраф памерам у чатыры базавыя велічыні за каментары пад пастом, дзе абмяркоўваўся новы білборд мазырскага футбольнагаклубу «Славія» з надпісамі на беларускай мове.

Чытайце па тэме:  Гомельчане, вырезавшие другу глаза под спайсами, осуждены на 15 и 11 лет

Тады Ігар Случак таксама займаўся справай. Актывіст піша магістарскую дысертацыю на тэму «Прававыя асновы дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь».

Система Orphus