Catholic.by: Гэта яўная дыскрымінацыя Каталіцкага Касцёла

“Ролю Каталіцкага Касцёла ў жыцці беларускага грамадства ў чарговы раз штучна памяншаюць. Пра гэта сведчыць заніжэнне колькасці вернікаў у набажэнствах на Божае Нараджэнне, сітуацыя з будаўніцтвам касцёла ў мінскім парку Котаўка, а цяпер і маўчанне з боку Міністэрства аховы здароў’я. Гэта яўная дыскрымінацыя Каталіцкага Касцёла».

kat

Так адрэагавала курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на рашэнне Міністэрства аховы здароўя адмену забароны медыцынскім работнікам «відавочную дэманстрацыю рэлігійнай прыналежнасці і адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў».

«Каталіцкі Касцёл вельмі рады, што Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь выкрасліла з Праекта пастанаўлення “Аб зацвярджэнні нормаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі” пункт пра забарону нашэння знакаў рэлігійнай прыналежнасці для медработнікаў.

Касцёл удзячны Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Паўлу за станоўчую пазіцыю ў такой важнай справе, як адкрытае нашэнне знакаў рэлігійнай прыналежнасці. Аднак сам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пакуль не атрымаў адказу ад Міністэрства аховы здароў’я”, — цытуе Catholic.by  курыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Чытайце па тэме:  Минздрав решил подправить клятву Гиппократа
Система Orphus