Да Маршу абураных беларусаў, пратэсту супраць падатку на «дармаедства», застаецца тыдзень. З Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем вырашылі занесці ў Мінскі гарвыканкам ліст, паведаміць пра час і месца правядзення масавага мерапрыемства.

Neklyaev

Пра час, у які збіраемся каля гарвыканкаму, дамовіліся па тэлефоне недзе за паўгадзіны да сустрэчы. Паведамілі пра гэта журналістам «Белсату», але раней за іх на месцы сустрэчы былі «журналісты» з КДБ.

kgb

Гэта не толькі наўпроставы доказ таго, што тэлефоны гарамадзянаў Беларусі як незаконна праслухоўваліся, гэтак і праслухоўваюцца. Гэта яшчэ і сведчанне маны і фальшы рэжыму ва ўсіх ягоных размовах пра нейкую лібералізацыю, дэмакратызацыю, правы чалавека. Падмуркам рэжыму як была, гэтак і застаецца паліцэйшчына. Гэта сутнасць рэжыму – і яна нязменная.

Змены могуць адбыцца толькі тады, калі Беларусь ад цяперашняга рэжыму вызваліцца. Марш абураных беларусаў, пратэст супраць падатку на «дармаедства» – крок да вызвалення. Зрабіце гэты крок! Прыдзіце на Кастрычніцкую плошчу Мінска ў пятніцу, 17 лютага.

Пачатак Маршу – 18.00

Уладзімір Някляеў


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.