Расейскі генерал Л. Рашэтнікаў ніяк не можа суняцца. Самалёты падаюць, людзі гінуць, у Расіі траур, а ён сваё: беларусы, апамятайцеся, вы не беларусы, а рускія!

nek

Людзям такога (генеральскага) кшталту ніколі і нічога не давядзеш, але ўсё ж: для чаго нам быць рускімі, генерал? Каб у Сірыі ваяваць?

Вось што вам рабіць у той Сірыі? Дэманстраваць, выдумляць, што цяперашняя Расія – сусветная супердзяржава? Дык лепш бы самалёт, які б не падаў, прыдумалі і зрабілі. І жывыя людзі былі б жывымі…

Прычынай катастрофы “Ту-154” называюць ці тэхнічныя непаладкі ў сістэмах самалёта, ці ў сістэмах бяспекі аэрапорта вылета. Дапускаецца памылка пілота.

Аэрапорт вылета – Расія. У яе сістэмах відавочныя непаладкі. І найперш у галаўной сістэме. Вось што вам трэба выпраўляць, а не беларусаў, якія, маўляў, адмаўляюць, не прымаюць Пушкіна.

Мы адмаўляем не Пушкіна, а Пуціна. Гэта прынцыпова розныя рэчы, генерал. Мы не прымалі і не прымаем кроў, вайну ў Чачні, у Грузіі, ва Ўкраіне, у Сірыі… Але для генералаў, мусібыць, Пуцін і ёсць Пушкін.

Дарэчы, Пушкін пісаў пра беларусаў як «о народе издревле нам родном, но отчужденном бедствиями войны”. Заўважце: не «о части русского народа», а пра беларускі НАРОД напісаў геніяльны рускі паэт. І наўпрост назваў прычыны «отчуждения». А вы сцвярджаеце, што беларускага народа няма. Дык хто адмаўляе Пушкіна?..

Досыць перакручваць карты, досыць бессаромна маніць: гэта не пасуе гісторыку, якім вы сябе называеце, генерал. То вы кажаце, што «белорусскому языку 90 лет», то заяўляеце: «Я не говорил, что язык был создан, я говорил: есть документ 1926 года о создании…» Няма і не было ніколі такога дакумента! А вось іншы дакумент ёсць: публікацыя на сайце інстытута, якім вы (пакуль яшчэ) кіруеце. І там чорным па белым напісана: «Я в Полоцке в музей захожу, и экскурсовод рассказывает о белорусском народе, который со Средних веков вел борьбу за независимость. И самый первый экспонат в этом музее — газета “Правда”, постановление оргбюро ЦК ВКПБ от 1926 года, называется “О создании белорусского языка”. Сатанизм!»

Ці гэта Пушкін напісаў?..

Уладзімір Някляеў


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.