Экс-кіраўнік СБУ: «Беларусы, каб абараніцца – не пускайце замежных войскаў»

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Расея афіцыйна пачала рыхтавацца да ваенных вучэнняў «Захад-2017». Адныя адмыслоўцы мяркуюць, што гэта будуць самыя вялікія манеўры з часоў халоднае вайны. Іншыя кажуць нават пра пачатак расейскай анексіі Беларусі. Што адбудзецца ў верасні, і як гэта можа паўплываць на лёс нашае краіны?

v

Каментуюць Аляксей Арэстовіч, экс-шэф Службы бяспекі Украіны ВалянцінНалівайчанка і вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

160 генералаў і афіцэраў сабраліся ў Санкт-Пецярбурзе. Гэтак Расея пачала рыхтаваць кіраўніцтва Заходняй вайсковай акругі да восеньскіх вучэнняў «Захад-2017». Летась у Менску міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу сэнс гэтагамерапрыемства тлумачыў так.

«На заходніх межах Саюзнай дзяржавы ЗША ды іншыя сябры NATO актыўна павялічваюць свой наступальны патэнцыял ды адчыняюць новыя базы, развіваюць ваенную інфраструктуру», – заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

У Польшчы сапраўды адбыліся ў мінулым годзе самыя вялікія вайсковыя вучэнні за ўсю найноўшую гісторыю краіны. Але гэта адказ на агрэсію Расеі супраць Украіны. У манеўрах «Анаконда-2016» бралі ўдзел больш за 30 тыс. жаўнераў з 24 краінаў, 3 тыс. адзінак вайсковай тэхнікі, 105 самалётаў і верталётаў ды 12 вайсковых караблёў.

Але Расея дэманструе значна большыя сілы і рэгулярна паказвае цягліцы. Падчас вучэнняў «Каўказ-2016» былі заангажаваныя ажно 125 тыс. жаўнераў, 600 самалётаў і верталётаў, а таксама 5 тыс. адзінак вайсковай тэхнікі ды больш за 15 караблёў.

Чытайце па тэме:  Угрозы беларуской экономике

Незалежны расейскі вайсковы аналітык Павел Фельгенгаўэр мяркуе, што вучэнні «Захад-2017» будуць яшчэ больш маштабныя. Паводле афіцыйных звестак, Міністэрства абароны Расеі сёлета ў Беларусь мусяць прыбыць больш за 4100 вагонаў з грузамі вайсковага прызначэння.

Можна толькі здагадвацца, колькі расейскіх жаўнераў і танкаў прыедзе ў Беларусь. Падчас вучэнняў «Захад-2013» Масква перакінула ў нашую краіну 3 тысячы вайскоўцаў, але для гэтага спатрэбілася ўсяго 200 вагонаў.

«Кожныя два гады на тэрыторыі Беларусі праводзяцца вучэнні, падчас якіх разглядаюцца сітуацыі на выпадак нападу ворага. Іх маштаб і легенда залежаць ад стану стасункаў паміж Захадам і Усходам», – кажа вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Але ўкраінскія адмыслоўцы мяркуюць, што гэтыя вучэнні могуць скончыцца не так, як усе папярэднія.

Напрыклад, вось што кажа вайсковы аналітык з Кіева Аляксей Арэстовіч:

«Войскі будуць уведзеныя на тэрыторыю Беларусі падпрэтэкстам вучэнняў, якія будуць самымі маштабнымі за апошнія гады, і, магчыма, застануцца там. Стануцца элементам шматвектарнага шантажу як Польшчы, гэтак і краінаў Балтыі ды самога Лукашэнкі, а таксама нацыянальна арыентаванай беларускай эліты. Яму скажуць, «Аляксандр Рыгоравіч, бярыцеся за розум, а то войскі могуць і не выйсці». Можа адбыцца што заўгодна, напрыклад, прарасейскі пераварот пад прыкрыццём расейскіх войскаў».

У кастрычніку 2015 г. Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад авіяцыйнай базы, якую Масква хацела стварыць каля Бабруйску. Дакументы былі падпісаныя, але ў апошні момант кіраўнік Беларусі адмовіўся. Магчыма, прыгадаў сумны досвед Украіны.

Чытайце па тэме:  МИД РФ грозит Польше после сноса памятника советским воинам

«Януковіч у 2010-м, 2012-м, 2013-м гадах запусціў у наш Крым 24 тыс. расейскіх вайсковых Чарнаморскага флоту. Гэта скончылася тым, што яны за адзін дзень анексавалі ды акупавалі нашую тэрыторыю, якой мы тады не змаглі абараніць. Таму нашым братам беларусам перадаём, што найлепшы спосаб сябе абараняць – гэта не пускаць ніякіх замежных войскаў», – адзначае ВалянцінНалівайчанка, былы кіраўнік СБУ, амбасадар Украіны ў Беларусі ў 2005-2006 гадах.

Але ў адрозненні ад Беларусі Украіна ніколі не была сябрам АДКБ і не стварала з Расеяй Саюзнай дзяржавы. Улады ў Менску, падпісваючы шмат якія пагадненні, увайшлі ў залежнасць ад Масквы настолькі, што рабіць крок назад можа быць ужо запозна.

«Калі Лукашэнка адмовіцца ад ваенных пагадненняў і адмовіцца ад выканання абавязкаў, не выключаю, што можам мець крымскі варыянт. Пад тым ці іншымпрэтэкстам Расея можа ўзяць Беларусь пад ваенны кантроль», – мяркуе Аляксандр Алесін.

Расея – гэта джын, які сядзіць у бутэльцы. Горла ад бутэлькі – гэта Беларусь. Масква зацікаўленая ў тым, каб кантраляваць горла і корак ад гэтай бутэлькі.

Падзеі апошніх гадоў сведчаць, што расейскі джын ужо даўно выйшаў з бутэлькі і дэманструе сваю моц ва Украіне ці Сірыі. Не вядома, куды пойдзе далей, але калі ўсурёз захоча канфрантаваць з Захадам, Беларусь не будзе ўжо тою краінай, якую мы ведаем.

Чытайце па тэме:  Амбасада папярэдзіла грамадзянаў ЗША пра пагрозы гвалту ў Мінску (відэа)

Белсат