Рэшту дадалі з мясцовага бюджэту і правялі фэст.

Палац Сапегаў праз прызму фестывалю, фота Яўгена Бяласіна

Фестываль не праводзіўся два гады з-за нястачы сродкаў. Сёлета грошы на яго вылучылі праз адмысловы фонд ПРААН на разьвіцьцё турызму.

Цэнтральны тракт

У параўнаньні з самым пасьпяховым фестывалем 2014 года, на якім было каля трох тысяч наведнікаў, сёлетні выглядаў больш сьціпла. Па некаторых пазіцыях яно і зразумела, чаму: перапынак у любой справе яе, гэтую справу,  прыгнятае.

Рыцары ордэна Брамы

Але былі і аб’ектыўныя промахі. Так, фестываль зрушылі на вечар (пачатак а 17-й замест 11-й). Шмат прыцягнулі на плошчу перад руінамі палаца Сапегаў мінікампрэсараў для вырабу рознай яды кшталту папкорна, цукровай ваты, надзіманьня бясконцых гумовых горак.  Гэты таксічны шум свярбеў у вушах. Між тым такое бясстратна можна было вынесьці да перыметру ўласна фестываля або і за яго.

Белатаўр

Але што Ружанская Брама адбылася – гэта надта добра. Бо для месьцічаў гэта бадай што адзіная на год прадушына ў шэрых буднях. Ды і Сапега не абы-хто вам. Потым – хто меў якія-ніякія грошы, набыў шыкоўныя сувеніры або дэкор, мастацкія вырабы. Або хаця б набіў сабе шэлягаў ці значкаў за 4 руб. штука (было два майстры).

Танцы здалёку…

 

…і зблізку

Прывезьлі з Берасьця пісьменнікі кнігі, збольшага мясцовых аўтараў. І калі ад замовы гурта з Расеі, нейкіх “Партизанов”, Сапега ў раі напэўна пракаўтнуў камяк, то кнігі прадпрымальніка Сяргея Амяльчука няйначай змякчылі яго сэрца.

Каму набіць талераў

 

Лішнія, мабыць

 

Над руінамі палаца месяц і птушкі

 

Сапраўдны сімвал Сапегаў

Напрыканцы апытаў пра ўражанні. Вось што сказалі зрабіць лепш.

  1. Праводзіць Ружанскую Браму трэба ўсё ж днём. Бо лазернае шоў і фаервэрк гэта дарагая дзяціннасьць. Найперш фэсту патрэбныя нашы абдзеленыя грашыма, бедныя фальклорныя, сьпеўныя, танцавальныя, тэатральныя гурты,  паасобныя рамеснікі, майстры. Народныя і не. І кніжнікі, асабліва калі яны самі ідуць у народ. Паэт, які фізічна імкнецца быць народным – як не падтрымаць такое?
  1. Не ператвараць Сапегаўскі як-ніяк фестываль у Oktoberfest. Бо 3 чэрвеня ў Ружанах перамагло райпо. Сотні з дзве столікаў не пуставалі аніводзін. Куродым ад шашлыкоў часам зацягваў гандлёвыя і выставачныя рады. А дарма. Рамесьнікі, як і тры гады назад, прыехалі цікавыя, і многа. Сувеніры адзін ад другога лепшыя.
  1. Аб’яўляць трэба пра майстроў усялякага роду, кніжкі ды іх выдаўцоў-аўтараў ад цэнтральнага мікрафона, сцэнарна, з гумарам. Асабліва калі ўзялі з іх 20 руб. арэнды.
  1. Вынесьці за перыметр або наогул з праграмы фэсту недарэчнасьці (згаданыя кукурузу, вату, шарыкі, асабліва калі яны ў форме танка Т-34, пошлыя налепкі).
  1. Лепш рыхтаваць сцэнары гульняў, спабораў, рыцарскі ўдзел.
  1. Прыбраць міліцыю і ОМОН. Яны не спрыяюць весялосці, бо ствараюць атмасферу прэзумпцыі вінаватасьці. Людзі ў нас дастаткова мірныя. Можна ўніфармаваным службоўцам пры перыметры знаходзіцца, напагатове. А можна пераапрануць іх у дасьпехі і выпусьціць міліцыю на ОМОН.
Чытайце па тэме:  Зміцер Вайцюшкевіч “дазволены для распаўсюджвання на тэрыторыі РБ”

Неяк так. Калі гадоў з 15 таму назад быў на згаданым ужо як непажаданы для Ружанскай Брамы прыклад октобэрфэсьце, піўным сьвяце, у Германіі, то мне запомніліся дзьве рэчы. Першая: у мястэчку памерам з Пружаны ў шатрах фестываля сабралася каля 5 тысяч гасьцей. Другое: не было НІВОДНАГА ПАЛІЦЭЙСКАГА. Потым распытаў: былі “сэк’юрыці” з прыватнага  агенцтва бясьпекі ў цывільным. Адвялі аднаго п’янага дахаты. Ну ды там за гэтыя гады сітуацыя зьмянілася, умяшаўся нейкім патаемным чынам нямірны іслам. Але мы ж пры гэтых разборках збоку.

Напрыканцы яшчэ адна добрая навіна. Фестываль будуць праводзіць раз на тры гады. Значыць, сустрэнемся ў 2020-м?

Яўген Бяласін, фота аўтара,

для Беларускай праўды


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.