На францускім Murmure Intemporel Netlabel апублікаваны студыйны альбом авант-джазавага ансамбля з Мінска “Фантастычныя Плыўцы”. У працы паўдзельнічаў брытана-польскі саксафаніст Філіп Пальмэр, а таксама вядомыя па розных праектах прадстаўнікі мінскае андэрграўднае сцэны. У іх ліку Фрыдрых Самотны (сакс) і Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас).

Куратар лэйблу Жан-Люк Хэрвэ Бэртэлю кажа, што быў прыемна зьдзіўлены, атрымаўшы запіс з Мінска й упадабаў альбом цалкам зь першага праслухоўвання: “Музыка падаецца напалову імправізаванай, з добра запісаным гукам, з дасканалай эвалюцыяй кожнае часткі ды з добрым пачуццём гумару ў некаторых трэках. Мае ўлюбёныя эпізоды – гэта “Легенда”, “Этап 3” і “Этап 4”. Карацей кажучы, вельмі добры “авант-джазавы” альбом у выкананні “фантастычных” музыкаў”.

Новая праграма “Фантастычных Плыўцоў” атрымала імя ад загалоўнае песні, ноты й тэкст якой адшукаў паэт і даследчык літаратуры Віктар Жыбуль. “Лагерная песня” на словы расейскага абэрыўта Аляксандра Увядзенскага й музыку аўтара гімну БССР Нестара Сакалоўскага датуецца 1935 г. Адмыслова для альбома “Плыўцоў” яе агучыў у Купалаўскім музеі ў Мінску кампазітар і хормайстар Максім Іўкін. Запіс астатніх твораў адбываўся ў гаражнай студыі на ўскрайку сталіцы.

Гаражная сесія “Фантастычных Плыўцоў”,
фота Алеся Сямашкі

Кожная кампазіцыя будавалася на пэўнай размове між інструментамі. Імправізацыя абмяжоўвалася адмысловымі інструкцыямі ды графікамі, – кажа стваральнік ансамблю Віктар Сямашка. – Упершыню мы выкарысталі фартэпіяна толькі эпізадычна. Раней менавіта яно задавала тон і лад нашай музыцы. Тут жа рэй вядуць духавое трыё й рытм-секцыя”. У кампазіцыі “Этап 4” да асноўнага складу “Плыўцоў” дадаецца хор “Кум-Кума”.

Чытайце па тэме:  Батюшку из Гатово, который был наставником РНЕ, суд приговорил к 3 годам лишения свободы

Трэба заўважыць, што на вокладцы альбома змешчаны фотаздымак аднаго з “гулагаўскіх” аркестраў, які стварыў рэпрэсаваны дырыгент Барыс Райскі – легенда беларускага джазу. І варта дадаць, што напярэдадні публікацыі “Лягерных песень” “Фантастычныя Плыўцы” змясцілі ў Сеціве сваю канцэртаграфію.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.