Узбудзіць крымінальную справу патрабуе назіральнік Яраслаў Навуменка па факту масавага ўкіду бюлетэняў на ўчастку №625 Каліноўскай выбарчай акругі №108 Мінска. Адпаведную скаргу назіральнік накіраваў у акруговую камісію, у РУУС і пракуратуру Першамайскага раёна сталіцы.

bul

Назіральнік кампаніі “Права выбару-2016” ад “Руху “За свабоду” ўстанавіў, што 9 верасня ў прысутнасці сябраў камісіі пад старшынствам Валерыя Мялешкі і сакратара Таццяны Трубчык у скрыню для датэрміновага галасавання ўкінуты фальсіфікаваныя бюлетэні ў вялікай колькасці.

“Перад абедзеным перапынкам ў мяне выклікала падазрэнне, што ў скрыні ёсць прыціснутыя адзін да аднаго ў выглядзе шчыльнага стоса бюлетэні, чаго не можа быць пры адзінкавым укідванні бюлетэняў выбаршчыкамі. На гэта была звернута ўвага старшыні камісіі Мялешкі, ад якога зразумелага адказу не было пачута”, – піша назіральнік.

9 верасня па падліках Яраслава Навуменкі на ўчастак прыйшлі 42 выбаршчыкі. Пры агалошванні вынікаў галасавання пасля закрыцця ўчастка ў 19-00 камісія назвала іншую колькасць бюлетэняў – 228. Ізноў у скрыні для галасавання з’явіўся шчыльны стос бюлетэняў.

bul1

bul2

bul3

7 верасня назіральнік таксама зафіксаваў разыходжані ў лічбах, аднак патлумачыць іх не здолеў. 7 верасня камісія налічыла 45 бюлетэняў супраць налічаных назіральнікам 34, а 8 верасня – 45 супраць 27.

На фота сакратарка выбарчай камісіі №625 Таццяны Трубчык

На фота сакратарка выбарчай камісіі №625 Таццяны Трубчык

“Даказаць фальсіфікацыю можна, параўнаўшы спісы прагаласаваўшых з колькасцю бюлетэняў у скрыні”, – адзначае назіральнік.

Яраслаў Навуменка ўвесь працоўны час знаходзіцца на ўчастку, выходзячы за ягоныя межы толькі пры размове па тэлефоне, але пры гэтым не выпускае ўваходныя дзверы з поля зроку.

Чытайце па тэме:  Посол Беларуси сходил "на ковер" в украинский МИД

Назіральнік просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых.

Прэс-служба кампаніі назірання «Права выбару-2016»


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.