Гэта двайныя стандарты: Расеі можна незалежную царкву, а Беларусі нельга

Праваслаўны святар Аляксандар Шрамко каментуе заяву мітрапаліта Паўла супраць патрэбы нацыянальнай царквы для беларусаў.

Аляксандр Шрамко

Аляксандр Шрамко

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату) Мітрапаліт Павел выказаўся супраць нацыянальнай беларускай царквы: ён параўнаў ідэю нацыянальнай царквы са спакусай Евы д’яблам і заявіў, што пад лозунгамі свабоды і незалежнасці прыхільнікі аўтакефаліі «спрабуюць навязаць новую ідэю, якая не аб’ядноўвае людзей, а раз’ядноўвае».

Праваслаўны святар Аляксандар Шрамко ў каментары Свабодзе звяртае ўвагу на тое, што сама пастаноўка пытання мітрапаліту ў інтэрв’ю задавала ідэалагічны кірунак: маўляў, словы мітрапаліта былі закладзеныя ў фармаце інтэрв’ю, а суразмоўца ўладыкі Арцём Махакееў «сам выступіў у ролі змея-спакушальніка, бо пытанне выклікала адпаведны адказ»:

«Насамрэч праблема „рускага свету“ зусім не ў нацыянальнасці. Як у Савецкім Саюзе любілі казаць, што ўсе нацыянальнасці роўныя і ўсім добра, але аказалася, што роўныя, пакуль не перашкаджаем імперскасці.

Дык „рускі свет“ можа сапраўды разумецца не ў палітычным ракурсе, як казаў Мітрапаліт Павел, бо з адной купелі выйшлі, адну традыцыю шмат стагоддзяў мелі. Калі адбылася [Кастрычніцкая. — РС] рэвалюцыя, шмат нашых людзей з Расейскай праваслаўнай царквы аказаліся за мяжой, там стваралі розныя царкоўныя цэнтры, якія прадоўжылі традыцыі, прыцягнулі шмат людзей іншых нацыянальнасцяў. Гэта можна назваць духоўным „рускім светам“, які паўплываў на цэлы свет сваёй традыцыяй».

Айцец Аляксандар Шрамко задаецца пытаннем пра тое, чаму разнастайныя галіны «рускага свету» аказаліся нібыта непатрэбнымі, чаму Масква прагне ўніфікацыі. Ён заяўляе, што «фактычна вядзецца вайна з расейскім экзархатам у Парыжы, ігнаруецца ягонае існаванне, робяць выгляд, што не існуе там ніякай традыцыі», згадвае, што Мікалаеўскі сабор у Ніцы быў адабраны ў мясцовага экзархату і далучаны да Маскоўскага патрыярхату.

Чытайце па тэме:  Венгерские рокеры сыграют концерт в храме Христа Спасителя

«Цяпер „рускі свет“ узяты як сродак імперскай прысутнасці ў сьвеце, праваднік расейскай лініі. Ім не падабаюцца тыя, хто не падпарадкоўваецца. Хай яны „рускі свет“, але калі не падпарадкоўваюцца — значыць, гэта не нашыя. Гэта зусім іншы „рускі свет“, гэта „русский мир“, і тут істотная розніца.

Калі нібыта ідэя нацыянальнай царквы раз’ядноўвае, варта спытаць: што з гісторыяй самой Маскоўскай царквы, якая ў XV стагоддзі абвясціла сваю незалежнасць? І мы гэта адзначаем як свята: вось атрымалі незалежнасць. Дык гэта таксама раз’яднаньне было? І як тады ставіцца да ўсіх іншых праваслаўных цэркваў: грузінскай, сербскай, румынскай?..

Усе гэтыя цэрквы нацыянальныя, з якіх складаецца агульная Праваслаўная Царква. Як мы любім казаць, што ў нас няма падпарадкавання, мы ўсе браты і сёстры, сябруем між сабой. Мы ж не кажам, што нацыянальная царква павінна стварацца ў піку камусьці, гэта фактычна тэхнічнае пытанне, яно не з’яўляецца нейкай спакусай.

Так сталася, што гэта нармальна, каб у сваёй дзяржаве была свая царква, каб яна была ў добрых дачыненнях з цэрквамі іншых дзяржаваў, як сястра. Чаму ж гэта падзел? Гэта ў агульнай традыцыі праваслаўнай царквы, натуральны працэс. Наадварот, калі кіруючы цэнтр царквы знаходзіцца ў іншай краіне, гэта выклікае недавер, стварае напружанасць.

Тут бачым нейкія двайныя стандарты, як той казаў: сабе можна незалежную царкву, а калі іншая краіна хоча, то гэта раз’яднаньне. Гэта недальнабачна, мне здаецца».

Чытайце па тэме:  БПЦ ищет деньги на строительство нового офиса (фото)

Айцец Шрамко заўважае, што амаль ніводнай аўтакефальнай царквы не стварылася без пэўнага канфлікту, калі цэнтр не адпускаў ад сябе новую царкву. Тая ж Маскоўская царква, згадвае ён, абвясціла незалежнасць ад Канстантынопалю самачынна, а ўзаконеная тая незалежнасць была, калі канстантынопальскія патрыярхі ўжо былі пад мусульманскім ярмом, былі слабымі і шукалі падтрымкі Масквы.

Уладзімір Някляеў заявіў, што «адмова ў аўтакефаліі беларускай царквы ёсць па сутнасці адмовай у самой магчымасці існавання незалежнай беларускай дзяржавы».

Система Orphus