Пра чарговы адміністрацыйны працэс ён напісаў у сваім Facebookʼу. Актывіста выклікаў у гарадскі аддзел міліцыі Савецкага РАУС Гомлю праз смс-паведамленне ўчастковы інспектар Акуліч.

Пакуль невядомая дата правядзення паседжання, паведамляе Белсат.

У позве адзначаецца, што Філіповіч парушыў Закон «Аб СМІ» – «адкрыў ад свайго імя канал відэапаведамленняў Youtube і атрымлівае ад сэрвісу прапарцыянальную колькасці праглядаў плату, дзе перыядычна размяшчае паведамленні для нявызначанага кола асобаў».

Яго абвінавачвалі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыйных паведамленняў праз інтэрнэт – у тым ліку ў «замене дзяржаўных СМІ, у тым ліку па фармаванню грамадскага меркавання сярод грамадзянаў Беларусі».

Гамяльчук стаў папулярным падчас сакавіцкіх пратэстаў супраць Дэкрэту №3. Блогер наведваў розныя гарады Беларусі, дзе адбываліся пратэсты, каб зняць відэа з акцыі і пасля выкласці на сваім канале ў YouTube. За веснавыя акцыі недармаедаў Філіповіча арыштоўвалі чатыры разы. Усяго ён адсядзеў 30 содняў – больш, чым усе астатнія актывісты.

Актыўным блогер Філіповіч стаў у 2015-м, калі яго без тлумачэння прычыны звольнілі з пасады кіроўцы на прадпрыемстве «Сейсматэхніка». 4 красавіка, калі ён адбываў свой трэці арышт, стала вядома, што падатковая інспекцыя вызваліла яго ад абавязку сплочваць падатак «на дармаедства».

Чытайце па тэме:  В Гомеле с аукциона продают дом скандально известного мэра Пилипца (фото)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.