15 студзеня завяршае сваю працу ў Беларусі пасол Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл.

brus

Помню, як пры самай першай нашай сустрэчы падумаў: “Дзякуй Богу, не выглядае на стандартнага чыноўніка. Не чалавек-крэсла”.
І не памыліўся. Ён шчыры, эмацыйны, што не зусім звыкла ў нашым традыцыйным успрыняцці ангельцаў як людзей стрыманых, закрытых. А галоўнае: ён не проста прабыў нейкі час у Беларусі, а палюбіў яе. Хоць я так і не змог дазнацца ў яго: за што?..

Ён кажа, што беларуская культура нечым нагадвае яму культуру ангельскую, а значыць, і беларусы нагадваюць ангельцаў. Ну, можа быць… Прымем гэта як версію. Хто з нас ведае, за што мы некага ці нешта любім?..

Брус Бакнэл пакідае Беларусь у снягах. Пакідае яе, замарожаную сённяшнім рэжымам, лукашызмам. Але снег растае, вясновымі водамі будзе змыты лукашызм, а добрая памяць пра чалавека, які аддаў Беларусі часцінку свайго сэрца, застанецца.

Усяго вам найлепшага, шаноўны спадар амбасадар!

Уладзімір Някляеў


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.