І дзе сёння той «усемагутны» палкоўнік?..

У сувязі з незвычайнай папулярнасцю кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына», што выйшла цяпер дзякуючы фундатару Паўлу Падкарытаву, прыгадалася, што дваццаць гадоў таму, у 1997-м, распараджэннем кіраўніка Камітэта па друку сумнавядомага палкоўніка Замяталіна Арлоў быў звольнены з выдавецтва «Мастацкая літаратура» з фармулёўкай «за выданне гістарычнай і іншай сумніўнай літаратуры».

Сяргей Шапран, Facebook

Сяргей Шапран, Facebook

І дзе сёння той «усемагутны» палкоўнік? Сапраўды, імёны замяталіных і яму падобных застануцца ў лепшым выпадку ў каментарах да біяграфій беларускіх пісьменнікаў. Час ужо цяпер, пры нашым жыцці, расстаўляе ўсё па сваіх месцах.

Але яшчэ пра Замяталіна. Тады ж, у 1997-м, адначасова з Уладзімірам Арловым з «Мастацкай літаратуры» былі звольненыя Рыгор Барадулін і Васіль Сёмуха, якіх Замяталін адправіў на пенсію з прычыны пенсійнага ўзросту. Хоць у выдавецтве заставаліся і іншыя супрацоўнікі пенсійных гадоў, але палкоўнік ведаў, каго звальняць. А праз два гады дзякуючы, па-расійску кажучы, козням усяго таго ж Замяталіна з краіны вымушаны быў часова эміграваць Уладзімір Някляеў, які, апынуўшыся ў бяспецы ў Варшаве, напісаў здзеклівую песеньку «Полковник Петрович». Напісаў па-расійску, відаць, таму, каб палкоўніку лепш была зразумелая іронія:

По роскошной Варшаве гуляю
В тополином июньском снегу.
Заметаю тебя, заметаю
И никак замести не могу.

Припев:

Руки в брюки, кепчонку на брови,
Сигаретка дымит на губе…
До свиданья, полковник Петрович,
Поцелуй за меня КГБ.

С панной Анной мазурку танцую,
С ней купаюсь в любви и вине,
Только что мне её поцелуи! —
Если друг мой тоскует по мне.

Припев.

Как прекрасна свободная Польша,
Разорвавшая лагерный круг!..
Мы с тобой не увидимся больше,
Если даже и встретимся вдруг.

Сяргей Шапран

Система Orphus