Аддзел ідэалёгіі адміністрацыі Савецкага раёну Менску забараніў жыхарам менскага Сельгаспасёлку наладзіць свята ў сквэры Котаўка . Жыхары навакольных кварталаў плянавалі разам сабрацца ўвечары 5 ліпеня.

Сквэр Котаўка

 

Як сказала Свабодзе актывістка Марына Дубіна, ёй патэлефанаваў начальнік упраўлення ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Віталь Адамовіч і сказаў, што на «масавае мерапрыемства» неабходны дазвол гарадзкіх уладаў. Іначай збор будзе лічыцца незаконным.

«Мы ў любым выпадку прыйдзем у сквэр — прынамсі сустрэць тых, хто прыйдзе па нашых абвестках, — кажа Марына. — Трэба пагутарыць, растлумачыць ім сытуацыю. Мы сумесна з жыхарамі ўсё робім дзеля добраўпарадкавання сквэру, ужо год гэтым займаемся. І ня лічым, што гэта масавае мерапрыемства, якое патрабуе ўзгаднення, аплаты міліцыі, хуткай дапамогі і «Зелянбуду».

Ад 18 да 21 гадзіны 5 ліпеня жыхары Котаўкі збіраліся добраўпарадкаваць тэрыторыю, паставіць лавачкі, наладзіць выставу дзіцячых малюнкаў і зрабіць невялічкі імправізаваны канцэрт.

«Калі з суседзямі робім суботнік у двары, саджаем кусты, клюмбы — мы ж ня просім у Менгарвыканкаму дазволу, не аплачваем ахову суседзяў? Вось і гэтым разам не збіраемся рабіць нейкую глябальную будоўлю, кардынальнае ўмяшанне. І лічым, што для сустрэчы жыхароў, якія хочуць развіваць сквэр, нейкае ўзгадненне атрымліваць няма патрэбы».

Пры гэтым, кажа Марына Дубіна, на мінулым тыдні, як адказныя жыхары раёну, яны праінфармавалі адміністрацыю, што хочуць наладзіць «суботнік». Ставілі чыноўнікаў у вядомасць і пры ранейшых сустрэчах з жыхарамі, калі прыбіралі, абразалі дрэвы, мацавалі шпакоўні. Ніякіх прэтэнзій дагэтуль не было.

Гэтым разам, як мяркуе суразмоўніца, чыноўнікам маглі не спадабацца згадкі пра свята, музыку і выставу дзіцячых малюнкаў.

Сегодня нам позвонили из Администрации Советского района и запретили проводить праздник для и с местными жителями в…

Geplaatst door Marina Dubina op Donderdag 5 juli 2018

Намесніца начальніка ідэалягічнага ўпраўленьня Натальля Ўсціновіч у размове з карэспандэнтам Свабоды запэўніла, што раённыя ўлады ўсцешаныя, калі жыхары самаарганізуюцца і ладзяць сумесныя імпрэзы.

Аднак для «масавых мерапрыемстваў», дзе чакаецца шмат людзей, усё ж патрэбны дазвол Менгарвыканкаму.

Паколькі самастойна такія пытанні адміністрацыя не вырашае, кажа Натальля Ўсціновіч, то забараніць нічога ня можа. Можа толькі параіць «не рызыкаваць».

Тры гады таму пра існаванне Котаўкі ўпершыню даведаліся нават многія карэнныя менчукі. Нагодай стала супрацьстаянне паміж рымска-каталіцкім касцёлам, які атрымаў зямлю пад будоўлю тут храма, і «зялёнымі», якія сталі наабарону некалькіх дзясяткаў таполяў. У выніку вернікам прапанавалі іншы пляц.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: