Краіна страчвае інтэлігенцыю – не савецкую, а беларускую.

Facebook

Facebook

Раніцой 20 ліпеня ў Кіеве забіты журналіст Павел Шарамет. У машыне галоўнага рэдактара “Украінскай праўды” Алены Прытулы, на якой журналіст ехаў на працу, спрацавала выбуховае прыстасаванне магутнасцю 400-600 грамаў ц трацілавым эквіваленце.

Афіцыйны Кіеў агучыў тры асноўныя версіі забойства Паўла Шарамета.

Апошнія пяць гадоў Павел Шарамет працаваў ва Украіне. Аднак журналіст займаўся і беларускімі праектамі: сайтамі “Белорусский партизан” і “Гістарычная праўда”. Што чакае шараметавы праекты цяпер?

Беларуская праўда прапануе гаворку з сузаснавальнікам “Гістарычнай праўды” Ігарам Мельнікавым.

-На вашую думку, што стаіць за забойствам Паўла Шарамета?

-Я не палітык,  а гісторык. Але, думаю, сітуацыя ва Украіне зноў напружылася, таму пры адказе на гэтае пытанне найперш трэба ўлічваць унутрыўкраінскую сітуацыю. Павел Шарамет быў смелым і прамым журналістам, знаёмы з самымі рознымі палітыкамі, лёгка знаходзіў кантакт з палітыкамі на самым высокім узроўні.

Гэтую трагедыю трэба разглядаць як трагедыю ўсёй Беларусі. Самае страшнае, што мы страчваем беларускую інтэлігенцыю.

-Забойства Шарамета аслабіць і так знясіленую беларускую журналістыку.

-Відавочна. Але я гісторык, я не займаюся палітыкай. А Павел Шарамет – адзін з заснавальнікаў “Гістарычнай праўды”, можна сказаць, бацька праекта. Ён цудоўна адчуваў, што грамадства, якое не ведае сваёй гісторыі, рызыкуе паўтарыць памылкі мінулага. Шарамет быў не толькі журналістам, але й гісторыкам у пэўным сэнсе, грамадскім дзеячом. Не кожны можа адназначна ацаніць яго асобу, але ён быў выбітны чаалавек.

Чытайце па тэме:  Комитет защиты журналистов: дело Шеремета заморожено

Праблема нават не ў журналістыцы, праблема ў грамадстве: у нас не хапае таленавітай інтэлігенцыі, не хапае эліт – не савецкіх, а менавіта беларускіх. А Шарамет прайшоў вялікую дарогу да сваёй беларускасці, і прайшоў паспяхова.

-Як сузаснавальнікі “Гістарычнай праўды”, вы, відавочна пастанна кантактавалі між сабой…

-Скажу шчыра: я ўсяго адзін раз у жыцці бачыў Паўла, у Варшаве, але мы кантактавалі праз скайп. Галоўны план заключаўся ў тым, што “Гістарычная праўда” павінна стаць папулярным і вялікім рэсурсам, які чытаюць і ў Расіі, і ў Беларусі, і па-за межамі абедзвюх краін. Сама “Гістарычная праўда” прайшла вялікую эвалюцыю: спачатку акцэнт рабіўся на Расію – вялікі медыярынак, але ў выніку мы прыйшлі да таго, што найперш гістарычную праўду трэба даводзіць да беларусаў, расказваць беларусам пра гісторыю іхняй дзяржавы, прычым на беларускай мове. Шарамет не заўсёды пагаджаўся з маімі падыходамі, гаварыў пра местачковасць, але з цягам часу Украіна навучыла яго шанаваць беларускасць. Хоць і доўгім аказаўся шлях да беларускасці, Шарамет яго прайшоў.

Я тры гады гады цягнуў “Гістарычную праўду” і буду рабіць яе надалей. Беларускае грамадства выказвае попыт на гісторыю Айчыны.

-То бок, вы займаліся толькі беларускай версій сайта?

-Так, расійскую версію рабілі сябры Паўла Шарамета. Але здараецца так, што на беларускую “Гістарычную праўду” прыходзіць больш людзей, чым на рускую. Дый беларуская версія разлічана не толькі на беларусаў, яе чытаюць і палякі, і расіяне, і ўкраінцы.

Чытайце па тэме:  РЕН ТВ сообщил о наличии у следователей фотографии предполагаемых убийц Бориса Немцова

-Бацькі праекта не стала. Які лёс чакае “Гістарычную праўду”?

-Я раблю “Гістарычную праўду” на ўласную ініцыятыву, цягнуў яе ад самага пачатку вось ужо тры гады.  З’явілася ініцыятыва, якую мы рэалізоўвалі тры гады, і з гэтай ідэяй я іду далей.

Я не займаюся палітыкай, не ўлажу ў брудныя рэчы. Я кандыдат гістарычных навук і падымаю праблемы, якія мне падаюцца актуальнымі. Думаю, і Павел абраў мяне на рэдактара “Гістарычнай праўды” таму, што я гісторык і “над схваткай”. Павел даў мне харошую школу журналістыкі: падказаў, як зрабіць цікавым тэкст, як ілюстраваць тэксты. Такія парады напачатку я атрымліваў штодня, за што вельмі яму ўдзячны.

Я не пакіну “Гістарычную праўду”: у Беларусі няма альтэрнатывы – даступнай, зразумелай гісторыі.

Юрась Дубіна, Беларуская праўда


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.