Калі падступае да горла…

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Украінскага літаратара Сяргея Жадана беларускія ўлады вырашылі дэпартаваць, але пасля інфармацыйнага выбуху ў СМІ, пасля выкліку ў МЗС Украіны беларускага пасла, пасля тэлефанавання ўкраінскага міністра замежных спраў ягонаму беларускаму калегу рашэнне аб дэпартацыі адмянілі. Украіна адстаяла правы свайго грамадзяніна.

nek

А цяпер перанясем гэтую гісторыю з Беларусі ва Ўкраіну. Уявім, што ўкраінскія ўлады вырашылі дэпартаваць некага з вядомых беларускіх літаратараў. Дапусцім, Святлану Алексіевіч. І што: украінскага пасла выклікалі б у МЗС Беларусі? Беларускі міністр замежных спраў стаў бы тэлефанаваць ягонаму ўкраінскаму калегу?…

Рытарычныя пытанні.

Яшчэ нядаўна – да сыходу Януковіча, які быў амаль тое самае, што Лукашэнка – пытанні гэтыя былі б рытарычнымі і ў адносінах да ўкраінскіх уладаў. Але ўкраінскі народ змяніў сітуацыю – і Украіна рушыла наперад. Няхай цяжка, драматычна, да крыві здзіраючы скуру, але рушыла…

Затое мы скуру не здзіраем! Затое ў нас стабільнасць! А яшчэ затое менты з гэбістамі бачылі ў труне ў белых тапках не толькі нас, шэраговых грамадзянаў, але і міністра замежных спраў, якога проста абавязаныя былі праінфармаваць пра тое, што адбываецца. Хоць бы дзеля таго, каб ён не выглядаў… ну, так, як выглядаў. Але навошта, калі той міністр – у цывільным, а наш – у форме НКВД!

Адзінае, што мяне асабіста ва ўсім гэтым усцешыла (апроч шаслівага канца гісторыі «тэрарыста» Жадана) – рэакцыя Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Ці не ўпершыню кіраўнікі гэтых арганізацый адрэагавалі так, як належыць. Рзумею, што ў дадзеным выпадку інакш проста нельга было, але раней толькі і чуў: мы творцы, мы аліпійцы, мы вышэй за такое дзярмо як палітыка. Як бачыце, дзярмо можа аж да самага горла падступіць…

Уладзімір Някляеў

Чытайце па тэме:  МИД РФ назвал причины запрета на въезд главе Совета управляющих по вопросам вещания США