Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мікалая Казлова, выклаў у сацыяльную сетку Фэйсбук відэа, якое было знята ля сталічнай гімназіі №34, дзе размешчаны адзін з выбарчых участкаў.

Фота з сайта pixabay.com

 

На відэа бачна, што ля плота гімназіі стаіць група жанчын, якія, на думку палітыка, удзельнічаюць у “выбарчай каруселі” – галасуюць па некалькі разоў.

Адразу адзначым — самога факта “шматразовага” галасавання на відэа няма.

Падазрэнне Лябедзькі выклікала тое, што гэтыя жанчыны — іх было сямёра — трымаюцца разам і звяраюцца па нейкім спісе. Просьбы Анатоля Уладзіміравіча да жанчын назвацца былі беспаспяховымі.

Пасля таго, як жанчыны пабачылі, што іх здымаюць, яны спешна разышліся ў розныя бакі. Праўда, па сведчаннях палітыка, праз некаторы час група зноў аб’ядналася.

Скрыншот з відэа

 

— Я ўпэўнены, што гэта нішто іншае, як “карусель”, – сказаў Лябедзька “Народнай Волі”. – Я на ўласныя вочы бачыў, як групу гэтых жанчын арганізавана падвёз да выбарчага ўчастка мікрааўтобус. Праўда, пасля нашага ўмяшальніцтва жанчыны, відавочна, разгуібіліся. Думаю, яны чакалі, каб гэты мікрааўтобус прыехаў іх забраць, але пасля “пазаштатнай сітуацыі” за імі ніхто не прыехаў…

Сёння, літаральна перад вашым званком сітуацыя паўтарылася – праўда, на іншым выбарчым участку. Зараз мы разам з Мікалаем Казловым знаходзімся на бульвары Шаўчэнка, і тут таксама дзяжурыць група жанчын. Праўда, сёння іх прывезлі сюды на легкавым аўтамабілі. Высветліць хто яны і што робяць таксама не атрымалася. Кажуць, што стаяць тут выпадкова. Таму, каб спраўдзіць ці абвергнуць гэта, мы выклікалі міліцэйскі нарад. Для разбіральніцтва супрацоўнікі міліцыі забралі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска і Мікалая Казлова, і тых людзей, якіх мы падазраваем у фальсіфікацыях выбараў.

Чытайце па тэме:  Анатолий Лебедько сломал ногу (фотофакт)

Візіт Мікалая Казлова у РУУС Цэнтральнага раёна скончыўся тым, што з яго ўзялі тлумачэнні і прынялі адпаведную заяву. Сам кандыдат паабяцаў прадаставіць праваахоўнікам тое відэа, з якога ўсё пачалося.

Ці будзе распачата паўнавартаснае расследаванне па факце магчымых “палітычных каруселяў” – пакуль невядома.

А 4-ай гадзіне адбылося пасяджэнне тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Сябры камісіі папросту адмовіліся ўносіць у парадак дня пытанне аб магчымай спробе фальсіфікацый галасавання.

Навошта патрэбна ладзіць “палітычныя каруселі?”. І ці ўвогуле такое магчыма ў Беларусі?

Адказаць на гэтыя пытанні “Народная Воля” папрасіла палітолага Аляксандра Класкоўскага:

— Адразу хачу адзначыць, я не каментую гэту канкрэтную сітуацыю, — гаворыць аналітык. – А ў прынцыпе, калі браць выбары ў мясцовыя Саветы, то на іх не ўстаноўлена парога яўкі. Паколькі ўлады бачылі, што цікавасць да выбараў падае (і самі ўлады да гэтага спрычыніліся, ліквідаваўшы канкурэнцыю), яны і знялі парог яўкі. Колькі людзей прыйдзе на выбары, столькі прыйдзе. Таму, здаецца, ніякай патрэбы ўключаць адміністрацыйны рэсурс няма.

Але тым не менш я думаю, што вертыкаль стараецца. Па-першае, па інерцыі. А па-другое, яны ў гэтым бачаць палітычны момант – чым болей людзей прыйдзе, тым, нібыта, большая папулярнасць уладаў у грамадстве. У гэтым сімвалічна-ідэалагічным сэнсе, можа, не так жорстка, як раней, але вертыкаль стараецца яўку нагнаць. Мы бачым, што падчас цяперашняй выбарчай кампаніі сімптомы гэтага ёсць. Час адчасу з’яўляюцца паведамленні пра тое, што людзей настойліва просяць наведаць выбарчыя ўчасткі. Але, падкрэсліваю, высокая яўка – гэта выключна ідэалагічны момант.

Чытайце па тэме:  Николай Козлов: Идет подготовка к фальсификации выборов
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: