Актывіст Вячаслаў Касінераў распавёў Радыё Свабода пра бойку на Цэнтральнай плошчы Маладзечна: 21 чэрвеня каля 20-25 чалавек неанацысцкіх поглядаў напалі на яго, ягонага сябра і дзвюх сябровак за палітычныя погляды. У самога Касінерава зламаны нос, закрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Вячаслаў Касінераў пасля бойкі

«Нападнікаў было ў пяць раз болей, білі і дзяўчат»

«Гэта была не надта і бойка, гэта было збіванне», — кажа Касінераў.

Паводле яго, нападнікаў было каля 20-25 чалавек, але ягоныя сябры бачылі некалькі «бітком набітых машынаў, якія ездзілі па горадзе і шукалі яго і сяброў». Касінераў кажа, білі ў тым ліку дзяўчат.

«Атакавалі неанацысты, на мне была байка, якую робяць анархісты з Украіны, па вонкавым выглядзе было зразумела, хто я і што я, мажліва, нехта пазнаў мяне, — разважае Касінераў. — Напэўна, білі за выгляд, але беларуская мова іх здзівіла за нядоўгую размову, што там адбылася.

Я не асабліва меў магчымасць з кімсьці пабіцца, бо гэта адбывалася на Цэнтральнай плошчы Маладзечна. Мяне здзівілі такія нахабныя паводзіны людзей. Я заўсёды сутыкаюся зь нейкім вулічным гвалтам, але людзі разумелі, дзе яны гэта робяць, што пад камерамі нельга, што ёсць нейкія нормы. Калі ідзе вялікая колькасць апанентаў, палітычных там ці футбольных, то ёсць прапановы „выйсці роўнымі складамі“, прыкладам „давайце два на два выйдзем“. Там таксама былі такія закіды, але я разумеў, што ніхто са мной два на два не выйдзе, каб пабіцца і потым адпусціць».

Чытайце па тэме:  Горит нефтебаза под Киевом (фото, видео)

«Ці яны вельмі дурненькія, ці гэта нейкая правакацыя, супраца»

«Міліцыі ніякай не было, хоць быў цэнтр горада. Скончылася тым, што мяне моцна збілі, павалілі на зямлю. Білі каля 5-7 чалавек. У выніку ў мяне зламаны нос, закрытая чэрапна-мазгавая траўма. І ўсё — нас збілі, мы пайшлі. Але нас яшчэ пільнавалі да самага вакзала, падыходзілі, прапаноўвалі кудысьці адысці. Але побач з вакзалам не адважыліся нападаць».

Касінераў кажа, што яму тэлефанавалі з міліцыі з нагоды бойкі. Але ён не збіраецца падаваць заяву ў міліцыю, бо «не вельмі верыць, што такія метады дзейнічаюць у нашай краіне.

«І зноўку, нахабныя паводзіны нацыстаў паказваюць, што, хутчэй за ўсё, яны разумелі, што яны робяць і дзе. У мяне два варыянты: ці яны вельмі дурненькія, што гатовыя нападаць на кагосьці пад камерамі ў цэнтры горада, ці гэта нейкая правакацыя, супраца.

Я разумеў, што знаходжуся ў людным месцы, дзе ёсць камеры. А цяпер мае паплечнікі, антыфашысты знаходзяцца ў турме, таму калі я пачну сябе абараняць з усімі сваімі мажлівасцямі, крымінальны артыкул завядуць ужо на мяне перш, чым на кагосьці іншага. Праз міліцыю наўрад ці буду гэта вырашаць».

Міліцыя правярае інцыдэнт

Начальнік прэсавай службы ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага аблвыканкама Яўген Сачак паведаміў Свабодзе:

«Мы зараз аналізуем усю інфармацыю, у тым ліку і апублікаваную ў інтэрнэт-крыніцах. Кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў Менаблвыканкама ў курсе гэтай сітуацыі. Па дадзеным выпадку праводзіцца праверка. Гэта ўсё, што я магу сказаць на дадзены момант».

Чытайце па тэме:  Дело о стрельбе под Малоритой: избитый до потери сознания Николай Бельчук 2 недели держит сухую голодовку в СИЗО

На ўдакладняючае пытанне Свабоды, ці быў насамрэч інцыдэнт, ці была бойка, Яўген Сачак паўтарыў:

«Зараз праводзіцца праверка. Сітуацыя на кантролі».

***

Вячаслаў Касінераў — актывіст анархісцкіх поглядаў, фігурант «справы графіцістаў», нядаўна аштрафаваны таксама за пятлю на шыі «царскага гарадавога». Штраф за перформанс са скульптурай далі нягледзячы на тое, што пракурор запатрабаваў для Касінерава 2 гады «хатняй хіміі», а начальнік менскай міліцыі Аляксандар Барсукоў называў скульптуру «святым месцам». Пасля суда Касінераў мяркуе, што за ім могуць сачыць спецслужбы: так, яго хацелі затрымаць, калі ён адпраўляў лісты ў турму.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.