Дзіўную матывацыю прыдумала камісія выбарчага ўчастка №185 Чкалаўскай акругі №96 Мінска, каб пазбавіць акрэдытацыі дзвюх назіральніц ад кампаніі “Права выбару-2016”: дачку і маці Марыну Альшанец і Анастасію Альшанец-Дарафей.

psih

10 верасня ў 16.05 ўчастковая выбарчая камісія №185 Чкалаўскай выбарчай акругі №96 пазбавіла акрэдытацыі дзвюх назіральніц. Варты ўвагі нават не сам факт (пазбаўленне акрэдытацыі – рэч звыклая), а матывацыя рашэння, піша кампанія назірання за выбарамі “Права выбару-2016”.”Альшанец Марына Аляксандраўна і Альшанец-Дарафей Анастасія Аляксандраўна маюць між самой сваяцкія (сямейныя) адносіны, пражываюць па адным адрасе. Абедзве зарэгістраваныя назіральнікамі ад розных арганізацый.

document-page-001

document-page-002

На падставе вышэйсказанага Пазняк Д.В. прапанаваў пазбавіць абедзвюх вышэй указаных назіральніц… магчымасці выконваць ускладзеныя на іх абавязкі, каб не было перадузятых сямейных адносінаў да назірання за выбарчым працэсам на ўчастку”.

Пратакол падпісаў намеснік старшыні ўчастковай камісіі Пазняк Д.В.

За папярэднія чатыры з паловай дні датэрміновага галасавання камісія не мела аніякіх прэтэнзій да назіральніц.

-Камісіі спрабуюць прыбраць назіральнікаў любымі сродкамі, каб укінуць за астатні час 200-300 “лішніх” галасоў”, – падкрэсліў каардынатар кампаніі “Права выбару-2016” Алесь Сілкоў.

 

Чытайце па тэме:  США: выборы 11 сентября не cоответствовали международным обязательствам Беларуси

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.