У гандлёва-эканамічным рэчышчы супраца вельмі актыўная. Пра гэта пад час асабістай сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятро Парашэнка заявіў кіраўнік Беларусі.

Сустрэча адбылася не ў Менску і не ў Кіеве, а ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе Аляксандр Лукашэнка перабывае ўжо больш за тыдзень. Абодва кіраўніка знаходзяцца ў ААЭ з працоўнымі візітамі.

Аляксандр Лукашэнка сумяшчае гэтую працоўную паездку з адпачынкам.

«Самая высокая асоба з эміратскага боку – міністр юстыцыі. Зразумела, што гэта не той узровень мерапрыемства, каб ляцець туды па працы. Таму пакуль такое ўражанне, што тут больш прыемнага, чымся карыснага», – кажа палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Паводле Класкоўскага, «Лукашэнка абрадаваўся, што Парашэнка пралятаў міма» і іхная сустрэча адбылася.

«Я думаю, што проста папрасілі: Пятро, давай пасядзім перад камерамі. Бо, мяркуючы па справаздачах, гутарка была вельмі павярхоўная і хутчэй для птушачкі», – мяркуе госць праграмы «Гарачы каментар».

belsat.eu

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: