Калі верыць брытанскім таблоідам, спартсменаў КНДР, якія ўдзельнічаюць у зімовай Алімпіядзе ў межах адзінай карэйскай зборнай, ахапіў страх.

Фота / The Indian Express)

 

Спартоўцы баяцца, што ў выпадку правалу ў Гульнях, на радзіме ім гарантаваны суровы турэмны тэрмін.

Прынамсі, раней такі лёс чакаў усіх атлетаў Паўночнай Карэі, якія не здолелі зарабіць на турнірах медалі.

Не было літасці нават для футбалістаў зборнай КНДР, якія ў 1966-м на Чэмпіянаце свету ў Англіі выйшлі ў другі раўнд і мелі за плячыма сенсацыйную перамогу над Італіяй. Дома футбалістаў усё роўна чакаў суд і прыгавор па артыкуле «Знявага нацыянальнага гонару».

Цяперашнія алімпійцы КНДР пакуль не зарабілі ніводнага медаля, што і выклікае сумныя пачуцці наконт будучыні.

Як піша прэса, іх адзіная надзея  капрызны характар правадыра Кім Чэн Ына. Ён вядомы не толькі як жорсткі кіраўнік, але і вельмі экстравагантная асоба, якая можа адступіць ад правіла.

Новы Час

Чытайце па тэме:  Умер американский студент, освобожденный из северокорейской тюрьмы в состоянии комы (видео)
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: