Увечары 26 чэрвеня ў Кобрынскі РАУС пазваніў мясцовы жыхар. Мужчына знайшоў на беразе ракі Мухавец пажылую жанчыну з сур’ёзнымі апёкамі.


75-гадовую пенсіянерку адвезлі ў бальніцу. Урачы змагаліся за яе жыццё, але ж 5 ліпеня жанчына памерла ў рэанімацыйным аддзяленні, піша Наша Ніва.

«У ходзе правядзення праверкі ўстаноўлена, што пацярпелая абліла сябе бензінам, пасля чаго падпаліла, маючы намер скончыць жыццё самагубствам. Жанчына была на ўліку ў псіхіятрычным кабінеце і неаднаразова выказвала намеры звесці рахункі з жыццём. У матэрыялах праверкі маецца яе перадсмяротная запіска. Па дадзеным факце праводзіцца праверка», – паведамляе кобрынская міліцыя.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.