Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь выступіла з шэрагам ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне бяспекі ў рэгіёне, аднак міжнародная супольнасць ня робіць у гэтым напрамку ніякіх рэальных крокаў.

© РИА Новости. Сергей Гунеев

 

Заява прагучала на сустрэчы з выпускнікамі вайсковых ВНУ.

«Наша краіна прапанавала сусветнай супольнасці знешнепалітычныя ініцыятывы, у аснове якіх ляжаць ідэі зніжэння напружанасці і ўмацавання захадаў даверу ў рэгіёне. Быццам бы нас і чуюць, але ніякіх дзеянняў пакуль ня робяць — незразумела, чаму», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што ў сучасным свеце адбываецца пашырэнне ваенных блёкаў. На яго перакананне, маўкліва назіраць за гэтым недапушчальна:

«У арсэнале міжнародных адносінаў адным з інструмэнтаў знешняй палітыкі па-ранейшаму застаецца ўзброеная агрэсія. Мае месца пашырэнне ваенных саюзаў ва ўрон бяспецы іншых краінаў».

Лукашэнка заявіў, што Беларусь праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку, а беларусы цэняць перадусім бяспеку і незалежнасць.

«І гэтыя важнейшыя дасягненьні нашага народа маюць патрэбу, натуральна, у надзейнай абароне», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, звяртаючыся да маладых афіцэраў.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: