Першая справа “дармаеда супраць падатковай інспекцыі”, якую разглядаў суд Гомеля, відаць, стала і апошняй. Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Леанід Судаленка, скаргу ў суд Віктара Рубцова, якога мясцовыя падаткавікі палічылі дармаедам, суд не стаў нават разглядаць.

darma3
“Гэта быў другі “дармаед” які прайшоў дасудовы парадак аспрэчвання і звярнуўся ў суд. У той жа суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай аналагічнай той, з якой звяртаўся яго папярэднік Аляксандр Сямёнаў. Ды і пытанні ён у сваёй скарзе паставіў тыя ж самыя. Па-першае ― прызнаць дэкрэт прэзідэнта неканстытуцыйным, а па-другое ― прызнаць яго ўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015 годзе. Суд не стаў разглядаць па сутнасці, а проста вынес вызначэнне пра тое, што такія скаргі агульным судам непадведамныя”, – цытуе Судаленку Еўрарадыё.


darma1

darma2

Па словах праваабаронцы, вызначэнне пра “непадведамнасць” скаргаў на Дэкрэт №3 суд Цэнтральнага раёна Гомеля вынес яшчэ падчас разгляду справы Аляксандра Сямёнава. І хоць яго апраўдалі і нават працаўладкавалі, але такое вынесенае судом вызначэнне закрыла магчымасць абскарджваць сваё “дармаедства” для іншых людзей. Бо гэтае вызначэнне абавязковае для выканання ўсімі судамі на тэрыторыі Беларусі. А гэта азначае, што больш “дармаедскіх” судоў проста не будзе.

 


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.