Міхасю Скоблу ў Кіеве ўручаць прэмію “Воін Святла”

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

26 студзеня ў 15 гадзін па беларускім і ўкраінскім часе ў Кіеве, каля помніка герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхасю Жызнеўскаму, уручаць літаратурную прэмію «Воін Святла» беларускаму пісьменніку Міхасю Скоблу.

Міхась Скобла

Міхась Скобла

Прэмія “Воін Святла” была заснавана ў 2015 годзе супольна Нацыянальным саюзам пісьменнікаў Украіны і ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Паводле журы, сёлета такую прэмію заслужыў Міхась Скобла за кнігу “Саркафагі страху” (Менск, “Кнігазбор”, 2016). Дарэчы, у кнізе вельмі шмат старонак адведзена беларуска-ўкраінскім літаратурным сувязям, паведамляе Радыё Рацыя.

Міхась Скобла ў апошні час таксама актыўна перакладае на беларускую мовы творы ўкраінскіх паэтаў. Сярод іх – Ліна Кастэнка, Васіль Стус, Васіль Герасімюк, Іван Малковіч, Іван Андрусяк,Сяргей Панцюк, Алеся Мамчыч і многія іншыя.

Летась прэмію “Воін Святла” атрымаў гомельскі пісьменьнік Анатоль Бароўскі — за раман «Воляй абраны», прысвечаны нацыянальна-вызвольнаму змаганню беларускага народу супраць Расейскай імперыі ў 1863–1864 гадах, лёсу кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага і яго нарачонай Марыі Ямант.

Чытайце па тэме:  Поўнае інтэрв'ю Святланы Алексіевіч пасля атрымання Нобелеўскай прэміі (відэа)