Скаргай палітык “зафіксаваў факт відавочнага парушэння Канстытуцыі”.

statkevich-768x1024

Сёння Мікола Статкевіч падаў у тэрытарыяльную выбарчую камісію скаргу на нерэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

Гісторыя з нерэгістрацыяй ініцыятыўнай групы, якая пазней на сайце Цэнтрвыбаркама пазначалася як зарэгістраваная, нарабіла многа шуму. 12 ліпеня на сайце Цэнтрвыбаркама з’явіўся спіс зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Па Старавіленскай акрузе №105 сярод магчымых кандыдатаў там быў пазначаны і былы палітвязень Мікалай Статкевіч, якому раней адмаўлялі ў рэгістрацыі. ЦВК назвала гэта тэхнічнай памылкай, Статкевіч – правакацыяй.

Нерэгістрацыяй ініціатыўнай групы акруговая камісія парушыла артыкул 64 Канстытуцыі. “Гэты артыкул быў прыняты яшчэ ў 1994 годзе і шматлікія рэферэндумы яго не закранулі. У ім сказана, што адзінымі прычынамі, па якім грамадзяніну Беларусі можа быць забаронена вылучацца кандыдатам на выбарах, з’яўляецца яго знаходжанне ў турме альбо прызнанне яго судом недзеяздольным (псіхічна хворым). Таксама там запісана, што іншае абмежаванне выбарчых правоў грамадзяніна “…з’яўляецца недапушчальным і караецца згодна з законам”, – паведамляе Мікола Статкевіч. – Такім чынам, прадстаўнікі рэжыма, якія забараняюць мне вылучацца ў кандыдаты з-за маёй “судзімасці”, могуць быць прыцягнуты да адказнасці. І “законы”, якіх напрымала “палатка”, не могуць служыць ім апраўданнем”.
“Каб зафіксаваць гэты факт відавочнага парушэння Канстытуцыі, вырашыў падаць сёння адпаведную заяву ў тэрытарыяльную выбарчую камісію. Шчыра кажучы, сэнсу для сябе ўдзельнічаць ў гэтых “выбарах” я не бачу. Але ўсё, што яны робяць, трэба фіксаваць на будучыню. Каб потым было што прад’явіць”, – адзначае палітык.

Чытайце па тэме:  Ярмошына: Разгон акцыі Статкевіча негатыўна адаб’ецца на ацэнцы выбараў

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.