Мікола Статкевіч агучыў план Маршу абураных беларусаў

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Марш абураных беларусаў пачнецца 17 лютага ў 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Так вырашыў Беларускі нацыянальны кангрэс.

statkevich

Напачатку Марша адбудзецца народны сход, на якім будуць прыняты патрабаванні да ўлады і вызначаны тэрміны іх выканання. Сам Марш пройдзе па галоўным праспекце сталіцы да будынку міністэрства па падаткам і зборам, дзе ўдзельнікі акцыі выкажуць стаўленне да падатка на беспрацоўных і прымуць рашэнне пра свае дзеянні, калі ўлада не пойдзе насустрач патрабаванням народа, адзначае Мікола Статкевіч.

БНК падкрэслівае, што гэты план носіць папярэдні характар і можа быць зменены па патрабаванню ўдзельнікаў Марша.

Чытайце па тэме:  Петербургские дальнобойщики решили "идти на Кремль"