14–20 верасьня на тэрыторыі Расеі і Беларусі пройдуць маштабныя апэратыўна-стратэгічныя вучэньні «Захад-2017». Чакаецца, што ў іх будуць удзельнічаць каля 13 тысяч вайскоўцаў і да 680 адзінак баявой тэхнікі.

Ілюстрацыйнае фота

 

Мінабароны Беларусі паведаміла Свабодзе, што на вучэнні запрошана каля 80 міжнародных назіральнікаў:

«Для назіраньня за вучэньнямі запрошаныя прадстаўнікі міжнародных арганізацый: ААН, НАТО, АДКБ, СНД, Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Таксама прадстаўнікі вайскова-дыпляматычнага корпусу, акрэдытаванага пры Міністэрстве абароны, запрошаныя ў якасьці назіральнікаў за вучэньнямі „Захад-2017“.

У межах рэалізацыі рэгіянальных захадаў даверу і бясьпекі, а таксама двухбаковых дамоўленасьцяў на мерапрыемствы запрошаныя прадстаўнікі вайсковых ведамстваў Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швэцыі, Нарвэгіі. Усяго чакаецца больш за 80 чалавек», — паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Міністэрства абароны Беларусі.

Вучэнні пройдуць на шасці палігонах у Беларусі: Лепельскім, Барысаўскім, Лосвідзе, Асіповіцкім, палігонах ВПС і войскаў СПА Ружанскім і Даманаўскім, а таксама паблізу вёскі Дрэтунь.

Да ўдзелу ў вучэннях плянуецца прыцягнуць да 12 700 вайскоўцаў. На тэрыторыі Беларусі ўдзел у вучэннях будуць браць 10 200 вайскоўцаў, у тым ліку каля 7200 ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3000 — ад Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі. Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 680 адзінак баявой тэхнікі.

Кіраўнік войскаў ЗША ў Эўропе генэрал Бэн Годжэс 20 ліпеня заявіў Reuters, што саюзнікі Штатаў ва Ўсходняй Эўропе і Ўкраіне турбуюцца наконт беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017».

Чытайце па тэме:  Саакашвили: Россия собирается захватить Беларусь

Паводле Годжэса, вучэнні могуць быць «траянскім канём», нацэленым на тое, каб пакінуць у Беларусі вайсковую тэхніку.

NATO таксама турбуецца таму, што папярэднія маштабныя вучэньні Расеі праходзілі з удзелам сілаў спэцыяльнага прызначэння, ракетаў далёкага дзеяння і беспілётнікаў — паводле тактыкі, падобнай да той, якую Расея пазней ужывала пры анэксіі Крыму ў 2014 годзе, а таксама калі падтрымлівала баевікоў на ўсходзе Ўкраіны і ў час вайны ў Сырыі.

Раней прадстаўнікі ўсіх суседзяў Беларусі, акрамя Расеі, выказвалі занепакоенасць наконт вучэнняў «Захад». У прыватнасці, трывогу выклікала тое, што расейскія войскі могуць пасьля вучэнняў застацца ў Беларусі.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.