На Дзяды зь Якубам Коласам. Мікалаеўшчына, Смольня, Альбуць

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Мае Каласавіны-2016. Вандроўка. Фотарэпартаж

 nioman-2

“Стаю перад будучым дрэвам Ларысы Геніюш, якую няшчадна выдзіралі з бацькаўскай глебы, нішчылі родныя карані, забіралі жыцьцё… Стаю перад таблічкаю Ніла Гілевіча, вялікага беларуса, на якога сыстэма накінула саркафаг забыцьця і маўчаньня, помсьціла і забівала… Пэўна, ёсьць там і Быкаў, і Бураўкін, і Барадулін… “Жыцьцесьцьвярджальны” вянок на іх магілы? Трыюмфальнае “дрэва жыцьця” ўсё сьпіша? Адчуваю гэта так, як адчуваецца на Дзяды…”

“Яшчэ адзін наватвор энтузіястаў-аматараў: г.зв. дэндрарый, запачаткаваны ў 2012 з удзелам прэм’ер-міністра Мясьніковіча. Вы можаце сабе ўявіць гэтае “цела” — дэндрарый у мэмарыяльным музэі песьняра? І што зь яго атрымаецца гэтак праз гадоў дзесяць-пятнаццаць?.. Асабліва нядобры сьлед пакідае памятны камень з нагоды закладкі дэндрарыю, падпісаны… па-расейску. Справа не адно ў чужой мове, ад якой Пясьняр бараніў сваю РОДНУЮ. Справа яшчэ ў тым, што імя Коласа напісана з двума “о”

“Выжывальны чыньнік калі й дапушчальны, дык дзеля прысутнасьці Айчыны перадусім, яе ідэалаў, тытульных каштоўнасьцяў. Мясьціны, якімі натхняўся геній, ад якіх, як і сто год таму, сыходзіць дух роднага Слова, застаюцца для нас жывымі ілюстрацыямі неўміручай спадчыны, скарбам і таямніцай, вечным зьвязкам зямлі і Неба”. 

Трэба ведаць (не абавязкова на памяць, але сьпісам, канкрэтна) пяць вершаў вялікага песьняра, каб ляцець сюды як на крылах. Жадана і прагна, не скараючыся ніякім абставінам. Хоць аднойчы на год, у любую пару, нават калі ўсё адкрасавала дарэшты і лужыны-люстэркі хаваюцца ў шэрай імжы. Нават калі праймае вецер і сьлюда лядку перад зазімкам крэсіць узоры на крышталёвых сьцежках, і паветра толькі абяцае чаканыя перамены. Ня кажучы пра сам Пачатак, нават калі сьнежная крутавея і поўны экстрым. Да тэмы сьнегу я вярнуся, не, крыху больш – да цяпельца пад белымі зоркамі на ціхаўбялелым лясным першапутку самога Альбуцінскага ўлоньня.

А зараз пакуль яшчэ восень, трохі мокрая, не халодная, месцамі ўтульная, з санцабегамі ў полі, насьцеж рашчыненымі залямі непаўторнай лясістай красы і ўзараных пагоркаў.

Я зладзіў сваё чарговае сьвята песьняра ў адзін з апошніх дзён кастрычніка, акурат перад Дзядамі і Каласавінамі.

І гэта, няйначай, пэрліна роднага календара і наша нацыянальная асаблівасьць — Каласавіны дзівосна супадаюць зь Дзядамі. Слаўна і ўтульна, і так блізка душы беларуса… Я сеў і паехаў. Ад роднага падворка ў стаўпецка-нясьвіскім памежжы, дзе хутар Гавязна (колішні дзедаў фальварак), да Мікалаеўшчыны — гадзіна роварнай дарогі, месцамі пяшчанай, месцамі прыбранай у асфальт.

 

Пяць вершаў паэта, зь якімі варта выпраўляцца ў дарогу

 

Маё “выбранае”, што праўда, засталося дома на кніжнай паліцы і хіба так, сымбалічна я паклаў яго ў заплечнік, каб… ляцець сюды, як на крылах. Дастатковы стымул пяці. Пяці вершаў паэта, якія прапаную і тым, хто гатоў далучыцца:

“Наша гуменца” (“Я люблю сваё гуменца, Крытае саломай…”), 1913.

“Роднаму краю” (“Знае толькі бог адзіны, Як мне любы лугавіны І родныя межы…”), 2014.

“Мой дом” (“Між ніў дарожкаю сьляпою Іду я мернаю ступою І разглядаюся кругом…”), 1939.

“Лясам Беларусі” (“З маленства люблю я лясы, Іх сьцішаны голас і шум патаёмны…”), 1945.

“Ноч пад Новы год” (“Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг, Другі зачынае…”), 1937.

 

Церабяжы, або Дзяды ў Мікалаеўшчыне

 

Знакамітыя Церабяжы (націск на канцы слова)  – могілкі ў Мікалаеўшчыне, дзе пахаваныя бацькі паэта Міхал Казіміравіч Міцкевіч і Ганна Юр’еўна Міцкевіч (Лёсік). Знайсьці іх магілы мне дапамаглі Валодзя і Галіна, дваюрадныя брат зь сястрою, сваякі песьняра. Валодзя зь лёгкім гонарам сьведчыць, што вялікую частку могілак асьвятліў і ачысьціў сваімі рукамі, і цяпер да магілы Міхала (а побач яго “падсялілася” й шматлікая радня) дайсьці зусім няцяжка. “Тут лес стаяў”, — паказвае ён на пні соснаў і рэшту кустоўя.

Прыстанак вечнасьці разьмясьціўся на лясным прыўдалым пагорку — вышэй, праваруч ад Расьпяцьця каля ўваходу, атулены рослым хвойнікам; ніжэй, леваруч, бачны Нёман — вунь там, за кукурузнай пожняй, калі глянуць на захад.

 

mogilki-raspiacce

Падыходзім да помніка з каліграфічным надпісам вялікімі літарамі. Хвіліну маўчым. Валодзя спрабуе патлумачыць, чаму помнік даўно бяз Крыжа… Я таксама ўслых рэфлексую: чаго ж хацець, калі празорна-арліны бюст і музэй “жалезнаму Фэліксу” дагэтуль на другім баку Стоўпцаў… Задаўненая адтуліна прыкрага бяскрыжжа чапляе і вярэдзіць. Аднак справядлівы дакор прымаю і на сябе самога: ад сёньня ж даю сабе волю прыкласьці клопат, каб разам з аднадумцамі вярнуць сьвяты крыж на помнік Міхалу.

mogilki_6a

mogilki_6

mogilki_2

 

Аглядаючыся навокал, пытаюся ў спадарыні Галіны, дзе ж тут магілка Ганны Юр’еўны. “Там, вышэй, каля свайго брата Петры”, — паказала яна. І мы пайшлі. Ідучы, разважаю сам-насам, чаму ня разам, не адно пры адным. Пытаньне пакідаю пры сабе, адзначаю, хіба што, гады сьмерці Міхала і Ганны: 1902 і 1929… Ляканічны рэльефны надпіс на сьціплай, прымацаванай да старога замшэлага помніка шыльдачцы – знак памяці сына Міхася (Антося Галіны), які ў 1944 мусіў пакінуць Радзіму, ратуючыся ад карнай рукі НКВД. Яго клопатам у 1990 і была зроблена своеасаблівая абноўка на родным і дарагім пахаваньні.

mogilki_3

 

Тут, у гэтым своеасаблівым пантэоне Церабяжоў, мне цікава яшчэ пастаяць і каля магілы Коласавага брата Юзіка, якога памятаю са школьных гадоў, – жывога і бліскуча артыстычнага; чытаньнем “Новай зямлі” (ён ведаў яе дарадка, напамяць!) зьдзіўляў мяне больш, чым жанглёр або фокусьнік. Чараўнік вуснага слова, дзядзька Юзік напаўняў геніяльныя радкі тэмпэраментным, часам сьмяшліва-жартоўным, часам журлівым да сьлёз, выкананьнем. На жаль, праху іншага “дзядзькі”, хрэстаматыйнага Антося, якому аўтар “Новай зямлі” аддаў гэтак шмат замілаваньня, сымпатыі і ўвагі, я ня змог пакланіцца перад ягонай магілай, хіба толькі перад фамільнай плітой, на якой значыліся чатыры прозьвішчы. Аднак і гэтаму чыну былі падставы парадавацца, — імёны ня сьцёртыя, памяць жыве і… жыць будзе.

mogilki_brat-juzik

Каля магілы брата паэта.

 buslanka

Гэты дом у два паверхі, што побач могілак і нёманскай поймы, надзвычай ажыўляе пэйзаж з выглядам на сьвятыя Крыжы. І сам гаспадар, як прыгледзецца, шмат пастараўся, каб на ягонай сядзібе пасяліліся птушкі, — дзе буслы, там і жыцьцё!

 

Вітаюся зь Нёманам. І рушу далей, на Смольню

 

А як было не павітацца! Увішны ў сваёй плыні, адбегшыся ад Пачатку на нейкія паўсотні кілямэтраў – Магільнае, Наднёман, Пясочнае, тут ён зусім някволы, статны, мажны, прыгожы. І даль адбірае вочы, глядзеў бы і глядзеў усьлед хвалі. Аднак задумляюся пра іншае. У натуральным ды велічным харастве, захапляючыся і любуючыся, часта ня бачым сьлядоў агрэсыўнага наступу чалавека, пагрозаў сучаснага сьвету здароўю вялікай беларускай ракі. Гэтыя пагрозы я ўбачыў і сёньня, калі ехаў празь вёскі Перакопаўшчыну, Пагарэлае, Паласьню. Забалочаная пойма (гэта левы бераг ракі) парэзана сьвежымі мэліярацыйнымі каналамі…

nioman-2

На крутым павароце

nioman-3

“Абсталяваны” спуск да вады сьведчыць пра тое, што ўлетку аматараў адпачыць на чыстым паветры, падужацца зь нёманскай хваляй тут не адзінкі. Дасьць Бог, дачакаюся наступнага лета, прыеду сюды зноўку.

 nioman-4

“Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі…” (“Адлёт жураўлёў”) 

Усьлед хуткацечнай плыні, уніз па рацэ, трымаючыся правага берага, доўжу свой шлях. Лясной прасекай працярэбліваюся на сьцяжыну пры сьвежаўзараным полі, выяжджаю на пяшчаны завулак у некалькі сядзібаў ды выбіраюся на сяло. Пэдалюю ў бок Стоўпцаў па вуліцы Беларускай, яна ў Мікалаеўшчыне цэнтральная. Прыглядаюся да шыльдаў, сядзібных пабудоў, платоў і брамак.

nioman-6

Перашкодаў, большых за гэтую, на маім шляху не здаралася

wulica-belaruskaja

Вуліца Беларуская.

hata-1

Мне падалося, такіх хатаў у вёсцы пакуль што большасьць. І дай Бог, каб яны захаваліся як найдаўжэй: дзякуючы ім перахоўваецца і“літаратурнае мінулае”, яны ёсьць часткай Коласавага мэмарыялу. І жывуць у іх пераважна старыя карэнныя “мікалаўцы”.

hata_kray-1

Апошняя хата леваруч.

skulptura-z-hlopchykam

Разьбяная скульптура на краі вёскі. Першая, але не апошняя. Зьмест і сэнс цікавых кампазыцый аддадзены цалкам на досьвед гледача. Ведаю, што аб’ядноўвае іх добрая назва “Шлях Коласа”.

 daroga-z-ukazalnikam

За павароткай, празь пяць кілямэтраў мяне сустрэне ўтульны лясны засьценак – мэмарыял “Смольня”.

 

Смольня: першая і апошняя

 

Хто ня ведае, нарадзіўся Якуб Колас у Акіньчыцах, побач са Стоўпцамі. Раньнія гады прайшлі на Сухошчыне, або Ластку, глухім лясным хутары. Сёньня гэта самы аддалены мэмарыял у Стаўпецкім раёне, на ўсходнім узьдзенскім баку. З Ластка сям’я лесьніка пераедзе зноў бліжэй да Нёмана ў Альбуць, непадалёк першапачатку – Акіньчыцаў. Тут, у Альбуці, 12-гадовым хлапцом Кастусь “пачаў прабаваць свае літаратурныя сілы”. Апошняй сялібай была Смольня, што вышэй па Нёмане ў бок Мікалаеўшчыны.Таму, пэдалюючы зь Мікалаеўшчыны, першай для мяне і была яна, Смольня.

smolnia-1

 

smolnia-2

 

smolnia-4

Лясгас ці Літаратурны музэй?.. У храм ды са сваімі пацерамі. І са сваёй мовай.

 smolnia-5

“Тут хлябок мой, мая хата І мая калыска.”

smolnia-7

За брамкай мяне ветла сустрэла супрацоўніца Соф’я Міцкевіч.

 smolnia-8

На тэрыторыі музэю.

 smolnia-9

 

smolnia-10

 

smolnia-11

smolnia-12

 

smolnia-14

 

smolnia-15-a

smolnia-15

smolnia-15-a

 

smolnia-15-b

smolnia-16

smolnia-17

 

Я дараваў бы гэтыя дэкарацыі (ня мог ня ўважыць стараннага прыбіраньня тэрыторыі за тры дні да афіцыйных Каласавінаў), калі б камень быў пафарбаваны ў бел-чырвона-белае.  

 smolnia-18

 

smolnia-21

 

smolnia-22

smolnia_prybiralnia

Бяз гэтага дамка агляд будынкаў быў бы няпоўны. Беларусу добра там, дзе ўсё для яго камфорту.

smolnia_prybiralnia-2

 

smolnia_cydulka-zagad

За акенцам касы. Загад дырэктара “аб кошце білетаў” ад сакавіка 2015 састарэў у… дзесяць тысяч разоў патанелых коштаў.

smolnia_lipa

Стагадовая ліпа ў глыбіні двара. Кажуць, яе садзіў паэт, калі жыў тут у 1911-1915. Не скарылася бурам-вятрам, ацалела.

 smolnia_lipa-nasenne

“І стала прасіць маладое насеньне, каб вецер узяў яго з сабою і панёс у аблюбаваную даль” (“Даль”, “Казак жыцьця”. 1947).

 

Купала  на сьцежках Смольні: “… дайшоў шчасьліва”

 

smolnia_kupala

 

Пэўна, гэта была цікавая і прыемная прыгода. Пра яе ня раз успамінаў Янка Купала:

“Пазваў мяне ў госьці Якуб Колас. Грошай, як заўсёды, у мяне не было, каб наняць фурманку, і я рашыў са станцыі Стоўпцы да вёскі ісьці пехатой. Іду, іду, ужо і цямнець пачынае. Кругом лес. Няма ў каго спытаць дарогі. Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым лесе заначаваць… Раптам павеяла вільгаццю, і я ўспомніў, што мясцовасць Якуба Коласа, Мікалаеўшчына, стаіць на беразе Нёмана. Вось і пайшоў я ў гэтым напрамку. Так і дайшоў шчасліва да самай Коласавай хаты”.

Варта хіба ўдакладніць, што “мясцовасьць Мікалаеўшчына” і ёсьць наша Смольня. Рашучасьць Купалы тут варта ацаніць. І даць цану яго спрытным трэніраваным нагам. Гэта ж дзе тая “мясцовасьць” – ад станцыі Стоўпцы кілёматраў дзесяць з гакам! Як той казаў, блізка відаць ды далёка дыбаць.

 

Смольня доўга не адпускае: сквэр “Дрэва жыцьця”

 

Каб ня шчыт-кампазыцыя, што прыцягвае ўвагу, я й не прыкмеціў бы кволых пасадак з паўднёвага боку былога засьценку.

smolnia_skver_1

smolnia_skver_2

smolnia_skver_3

 

З поўнай нечаканасьці – што за такая задумка-навацыя ў запаведным нерушы? – пераходжу да рашучага яе непрыняцьця. Мэмарыялізацыя сталай сядзібы, як падаецца, вымагае іншага падыходу. Дрэвы, яны прыжывуцца, а ці ўганаруецца нашчадкамі заўчасна бадзёрая ідэя? Мяркую, будзе муляць, вярэдзіць сумленьне. З розных прычынаў.

Вось стаю перад юным клёнікам Сяргея Новіка-Пяюна (дарэчы, ня толькі паэта і празаіка, як пададзена, але і кампазытара) і неяк зажурана думаю: чалавек 25 гадоў змарнаваў у няволі, быў гнаны ў чужыну за міласьць да Бацькаўшчыны, Божай ласкаю выжыў… Стаю перад будучым дрэвам Ларысы Геніюш, якую няшчадна выдзіралі з бацькаўскай глебы, нішчылі родныя карані, забіралі жыцьцё… Стаю перад таблічкаю Ніла Гілевіча, вялікага беларуса, на якога сыстэма накінула саркафаг забыцьця і маўчаньня, помсьціла і забівала… Пэўна, ёсьць там і Быкаў, і Бураўкін, і Барадулін… “Жыцьцесьцьвярджальны” вянок на іх магілы? Трыюмфальнае “дрэва жыцьця” ўсё сьпіша? Адчуваю гэта так, як адчуваецца на Дзяды…

smolnia_skver_n-piajun

smolnia_skver_gilevic

Дрэўца Гілевіча яшчэ ў лесе…

smolnia_skver_kupala

Купалаў дубок прыняўся  – ці не той самы, зь Міхайлаўскага?

“Дрэва жыцьця” вельмі доўга не адпускае. Перамераў разоў дзесяць, чытаў-перачытваў імёны, углядаўся ў дубчыкі дрэўцаў. І зноў пытаўся ў самога сябе: “Ну вырастуць, разрастуцца… Заслоняць сьцяной панараму нёманскай поймы. Дрэвы, што сілюэтамі значаць ваколіцы-далі, зробяцца недасяжныя воку. Прагнаму воку. Колькі разоў тут ня быў, заўжды з разуменьнем і радасьцю адзначаў: маляўнічасьці мэмарыялу надаюць менавіта спазорныя краявіды – зусім ня пустка, а непаўторны сьвет, паветра, дух паэзіі: там Нёман пятляе, там бераг і хваля, там высяцца вербы, дубы…

У размове з дырэктаркай Літаратурнага музэю Я.Коласа ў Менску Зінаідай Камароўскай дазнаюся пра задуму “алеі”. “Гадоў колькі таму, — тлумачыць яна, — мы з Анатолем Грэкавым (колішні загадчык адзьдзела культуры Стаўпецкага райвыканкаму, сьветлая памяць!– В.Д.) былі ў Міхайлаўскім і прывезьлі адтуль дубок…”

Ну, пра што далей казаць? – “дубок ад Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна”!..

Аднак і гэта ня ўсё. Да “алеі” прысуседзіўся яшчэ адзін наватвор энтузіястаў-аматараў: г.зв. дэндрарый, запачаткаваны ў 2012 з удзелам прэм’ер-міністра Мясьніковіча. Вы можаце сабе ўявіць гэтае “цела” — дэндрарый у мэмарыяльным музэі песьняра? І што зь яго атрымаецца гэтак праз гадоў дзесяць-пятнаццаць?..

З наведаньня сядзібы ў Смольні асабліва нядобры сьлед пакідае памятны камень з нагоды закладкі дэндрарыю, падпісаны… па-расейску. Такую абразу, выклік грамадзтву немагчыма трываць моўчкі! Невуцтва, хамства, плявок у нашы душы?.. І справа не адно ў чужой мове, ад якой Пясьняр бараніў сваю РОДНУЮ. Справа яшчэ ў тым, што імя Коласа напісана з двума “о”.

smolnia_kamen-miasnikovic

“Не народ для ўрада, а ўрад для народа…”, як казаў Кастусь Каліноўскі  

Думаю, у музэі ж ёсьць адміністрацыя, якая ці папускае падобныя самавольствы, ці рашуча адводзіць іх. Тое, што бачым, не выключае і трэці варыянт: чужая прысутнасьць хіба мае кошт і разьлік… Я ня толькі пра гэты камень ад урада Мясьніковіча, але пра дубок зь Міхайлаўскага таксама. Выжывальны чыньнік калі й дапушчальны, дык дзеля прысутнасьці Айчыны перадусім, яе ідэалаў, тытульных каштоўнасьцяў. Мясьціны, якімі натхняўся геній, ад якіх, як і сто год таму, сыходзіць дух роднага Слова, застаюцца для нас жывымі ілюстрацыямі неўміручай спадчыны, скарбам і таямніцай, вечным зьвязам зямлі і Неба.

 

Смольня, бывай! Хоць напаўзае сутоньне, наведаемся ў Альбуць

 

smolnia_barvy-lesu

Лес яшчэ радуе асеньнімі фарбамі…

 smolnia_albuc_les

…і перадзімовымі краявідамі

Неяк, было, я выказаўся, што Каласавіны як сьвята песьняра варта перанесьці на цёплы час, напрыклад, чэрвеньскі — больш спрыяльны для ўшанаваньня паэта і ягонай спадчыны менавіта тут, на прывольных стаўпецкіх улонках. Сьпее збажына, красуе-сакавее луг, падбіраецца касавіца — тая пара, якую любіў і славіў Колас. А завяршальныя акорды пакінуць напазьней з традыцыйнымі каласавінамі, канфэрэнцыямі, канцэртнымі імпрэзамі… Можа, ёсьць рацыя практыкаваць такі фармат хоць бы праз кожныя 5 гадоў; напрыклад, чаму б не ў наступным 2017, у 135 гадоў з дня нараджэньня паэта?..

smolnia_kamen-la-darogi

Далей па дарозе.

 smolnia_bervianec

“Разгарні гэту кніжку, дружок,

Прачытай,

Бервянец і Лявонаў лужок

Прыгадай…”

 

 Маляўнічае ўрочышча пачакае да лета… Набліжэньне хуткага змроку прысьпешвае, зноў заварочваю на Альбуць. Лясная пуцінка лягла нешырокай, волкай пасьля дажджоў убітай каляінай зь люстэркамі жоўтастракатай аздобы, курцінамі зялёнага верасу паабапал, мяккімі спускамі і некрутымі пад’ёмамі.

albuc_luzyna

albuc_veras

albuc_kryz_nam-naprava

 

Нам направа!

 albuc_ludzi-pad-kryzam

albuc_kladka-1

albuc_brama-zdala


albuc_brama

albuc_brama-grafika

albuc_hata-sdala

albuc_hata_ganak-1

albuc_hata-1

albuc_hleycyk

 

albuc_pavetka

albuc_pavetka-2

albuc_hata-straha

albuc_pcolnik

albuc_lava-pad-dubam

 

albuc_krynica

Альбуцкая балацінка побач сядзібы не засыхае дзякуючы крыніцам. Добры знак!

 albuc_adlustravanne

Да зімы недалёка

 

Крыху асабістага

 

У рамантычны пэрыяд жыцьця мы з каханай адзначылі прыход зімы і першы лёт сьняжынак тут, на ўлоньні Альбуці. Зямля бялела на вачах, а мы адно радаваліся. Цішыню агарнула ноч, забялелі зоркі, мы назьбіралі жменьку сухога гальля і на сьвежаўбялелым пагорку зацеплілі агеньчык. Ён не згасае па сёньня, сьвеціць і грэе з тае даўняе белі.

albuc_kladka-2

На тым баку кладкі мяне зачакаўся ровар і дарога дамоў. У лесе вечарэе хутка, неўзабаве мяне накрые імжа і цемра.

 

Запіс у першы дзень сьнегу -2016

 

… А сёлета першы сьнег выпаў у ноч з 1 на 2 лістапада.

Прамаўляючы “ў ноч з…”, даю сабе волю адчуць рэха блізкіх па даце падзей незадаўненага мінулага: у ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937 ў сталінскіх засьценках менскага НКВД расстраляныя больш як 100 беларускіх дзеячоў культуры, сярод іх дзясяткі пісьменьнікаў. Там мог быць і Колас… Літаральна днямі свой водгук пра трагедыю народа напіша паэт маладога пакаленьня Антон Рудак:

колькі было нас? сотні, ці, можа, тысячы,
зьнішчылі голас, з памяці сьцёрлі абліччы,
творы, імёны — а засталіся лічаныя:
купала, колас і паўтара ананімшчыка…
 

Як добра, калі ў ноч выпадае сьнег – нябесна спакойны, чысты і белы, на якім не застаюцца плямы крыві!.. Як добра…

Валер Дранчук (тэкст і фота), для Беларускай праўды