4 чэрвеня ў сеціве зʼявілася відэа пад назваю «Ночной дозор. нач. РОВД г. Веткаполнейший беспредел». Відэа на сваім youtube-канале апублікаваўкарыстальнік ponteley pomozov (Сяргей Помазаў).

На відэазапісе бачна, што першы намеснік кіраўніка аддзялення ўнутраных справаў Веткаўскага райвыканкаму Кошман Аляксандр Уладзіміравіч зайшоў у хату Помазава.

Аўтар відэа эмацыйна папрасіў у праваахоўніка патлумачыць прычыны позняга візіту (амаль апоўначы). Высокапастаўлены веткаўскі міліцыянт патлумачыў, што «дзверы ў хаце былі адкрытыя» і ён вырашыў зайсці і праверыць дакументы.

«Вы што ад мяне хочаце? Вы ноччу прыйшлі да мяне і ходзіце сваймі бруднымі ботамі па маіх дыванах. Я вам зараз рахунак выстаўлю», – абураўся мужчына.

Праз 10 хвілінаў сваркі міліцыянт выйшаў з хаты так і не ўбачыўшы дакументаў. «Я да вас прыеду», – сказаў міліцыянту напрыканцы візіту аўтар відэа.

Сёлета 9-га красавіка пачалася гісторыя супрацьстаяння Сяргея Помазава, жыхара вёскі Пыхань, што пад Гомлем, і супрацоўнікаў спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Паводле спадара Сяргея, супрацоўнікі ДАІ без папярэджання заехалі ў двор мужчыны і патрабавалі паказаць правы і дакументы на аўтамабіль.

Белсат

Чытайце па тэме:  Мать избитого в Барановичах ребенка будет обращаться в прокуратуру (видео)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.