Навагодняя стральба: паказанні сведак (відэа)

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Падрабязнасці навагодняй стральбы на праспекце Любімава ў Менску.

Міліцыянт стрэліў у мянчука: відэа са смартфону сведкі (архіў)

Міліцыянт стрэліў у мянчука: відэа са смартфону сведкі (архіў)

У кватэры на першым паверсе па праспекце Любімава, дзе жыве маладая сямʼя Андрэя і Настассі Гаўрошаў, сабраліся іх сябры, каб разам сустрэць Новы год. Усе – моладзь з вышэйшай адукацыяй. З боем курантаў выпілі шампанскага, а праз гадзіну ўсёй кампаніяй пайшлі на ёлку ў парк імя Паўлава. Вярнуліся а палове на пятую раніцы. Уключылі музыку, але сусед патэлефанаваў і папрасіў музыку выключыць. Так і зрабілі. Адключылі калонкі і пакінулі толькі тэлевізар. Нават размаўляць сталі цішэй.

Сябры чакалі на сяброўку, якая раніцай павінна была далучыцца да кампаніі. Моладзь паліла на балконе, пачалі збіраць са стала.

Нарэшце пачуўся званок дамафона. Андрэй Гаўрош, гаспадар жытла, трымаючы ў руках мабільны тэлефон, пайшоў адчыняць дзверы. Ён выйшаў у тамбур, прыкрыў за сабой дзверы ў кватэру. Калі б ён гэтага не зрабіў, то з-за адкрытага балкону быў бы моцны скразняк. Да таго ж, за сцяной у суседскай кватэры спала немаўля.

Праз кароткі час пачуліся гучныя воплескі, як бы хто петарды у пад’ездзе падрывае. Адчынілі дзверы – і ўбачылі Андрэй ляжаў на падлозе ў лужы крыві.  А на лесвіцы – на адлегласці ад яго – хлопец у чорным з пісталетам у руцэ.

Чытайце па тэме:  Новый год в Минске: что, где, когда

Што здарылася, ніхто не бачыў, так як госці заставаліся ўнутры кватэры.

Аляксандр, сябар Андрэя Гаўроша, расказвае “Белсату” пра тое, як усё здарылася.

Гэта не той чалавек, які б абзываў. […] У Андрэя ў руках не было ніякай зброі: ні відэльцаў, ні нажоў. […] Зыходзячы з таго, што гэтыя міліцыянты ў нас пыталіся, яны не знаходзіліся там падчас воплескаў.  […] Крыху пазней прыехаў чалавек у цывільным. Са словаў міліцыянтаў, гэта быў іх начальнік УУС. Ён клікаў сваіх супрацоўнікаў паасобку і пра нешта іх інструктаваў.

Сяброўка Андрэя Гаўроша Юлія распавядае пра здарэнне ў навагоднюю раніцу:

Першапачаткова я падумала што яго проста б’юць. […] Калі я ўбачыла зброю, я зразумела, што ў яго стралялі  […] Я была ўпэўненая, што ён [міліцыянт] можа страляць яшчэ. Таму што ў яго была, так скажам, баяваягатоўнасць. Зброя была накіраваная ў наш бок.

Кірыл Райкоў, сусед дзверы-у-дзверы з кватэрай Гаўрошаў, а таксама суседка Ларыса Міхайлаўна распавялі “Белсату” аб здарэнні навагодняй раніцай на лесвічнай пляцоўцы ў панэльцы на праспекце Любімава.

“Чуем крыкі, сястра кажа, «о, ужо ў падʼездзе святкуюць, радуюцца». Потым чуем нейкая мітусня, шум, крыкі, дзяўчынка крычыць «забілі, забілі!». […] Мы думаем, моладзь, можа, выпіла і адзначаюць”, – кажа суседка Андрэя Ларыса Михайлаўна.

“Адзначалі новы год як звычайныя людзі ніхто не шумеў.  […]

Чытайце па тэме:  Мюнхенский "стрелок" готовил преступление целый год

Яна [мама] чула тры стрэлы, хоць казалі што два. Міліцыянт стаяў каля ліфта і Андрэй яшчэ спрабаваў уставаць, але нічога не рабіў.  […]

Андрэй ляжаў на пляцоўцы ў крыві, а міліцыянт пакінуў падʼезд і стаяў там, паліў”, – кажа Кірыл, сусед сям’і Гаўрошаў.

Пра сям’ю Андрэя расказала суседка Ларыса Міхайлаўна:

Я не чула ні мітусні, ні шуму ад іх. […] Нармальныя бацькі. Хлопчык гэты такой ветлівы быў.

Бацькі Андрэя – Алег і Галіна Гаўрошы распавядаюць карэспандэнту “Белсату” пра здарэнне з іхным сынам.

У РАУС нашым спытала, якая брыгада выйшла на выклік, і хто страляў. Мне сказалі: “інфармацыя сакрэтная”. Мала таго, калі вакольнымі шляхамі даведвалася, то ніякая брыгада не выязджала. Пытанне, адкуль прыйшлі гэтыя міліцыянты і чаму яны майго сына расстралялі ва ўпор.

Цяпер да разгляду здарэння падключыўся Следчы камітэт. Сам 28-гадовы жыхар Менска знаходзіцца ў ваенным шпіталі ў цяжкім стане. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў. Яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі. У міліцыянта канстатавалі чэрапна-мазгавую траўму ды іншыя пашкоджанні.

belsat.eu