Новы амбасадар Ізраіля прызначаны ў Беларусь

1 студзеня стаў ведамы новы амбасадар Ізраілю ў Беларусі. На гэтай пасадзе зацверджаны Алон Шохам — прафесійны дыпламат, выхадзец з Латвіі.

shohom

Раней Шохам працаваў кіраўніком консульскага дэпартаменту МЗС Ізраілю. Вясной 2016 году цягам месяца гэты дыпламат быў у Беларусі і займаў пасаду часовага паверанага ў справах Ізраілю.

У жніўні 2015 году было абвешчана пра рашэнне ўраду Ізраілю закрыць сваю амбасаду  ў Беларусі. У сакавіку летась было прынята рашэнне захаваць прадстаўніцтва Ізраілю ў Менску, але было невядома, у якім менавіта фармаце і складзе яно будзе працаваць.

Напомнім таксама, што з 26 лістапада 2015 году паміж Ізраілем і Беларуссю ўсталяваны бязвізавы рэжым.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  Иранское послесловие к визиту Биньямина Нетаньяху в Баку
Система Orphus