Паранены міліцыянтам мінчук узяты пад варту прама ў рэанімацыі. Стан пацярпелага-падазраванага ўрачы ацэньваюць як стабільна цяжкі.

a

У навагоднюю ноч у Мінску адбыўся інцыдэнт са стралянінай: у выніку канфлікту міліцыянт цяжка параніў жыхара сталіцы. Паведамляецца, што міліцыянт у выніку сутычкі атрымаў траўму галавы і таксама знаходзіцца на лячэнні.

Як паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, падазраванага, згодна з санкцыяй пракурора, ўзялі пад варту. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан стабільна цяжкі. У Следчым камітэце таксама кажуць, што, паводле папярэдніх звестак, у крыві Андрэя Г. пасля ранення было выяўлена каля 2 праміле алкаголю. Больш дакладныя вынікі стануць вядомыя пасля завяршэння экспертызы.

Згодна з медыцынскімі нормамі, узровень алкаголю ў крыві, роўны 2 праміле, лічыцца ап’яненнем сярэдняй ступені цяжкасці. Для мужчыны вагой каля 80 кілаграмаў ён адпавядае прыкладна 450 грамам алкаголю з 40% утрыманнем спірта. Сябры Андрэя Г., якія адзначалі Новы год разам з ім, расказвалі, што іх кампанія з 8 чалавек агулам у тую ноч выпіла каля 5-6 бутэлек гарэлкі.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.