Чакаецца, што ў пятніцу ў Кіеве адбудзецца развітанне з журналістам. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пятніцу ўвечары труну з целам журналіста даставяць у Мінск самалётам і паставяць у храме Усіх Святых у сталічным мікрараёне Усход.

sheremet

Пра гэта “БАЖ” паведамілі родныя забітага журналіста, якія займаюцца арганізацыяй пахавання.

У суботу імша па загінулым журналісце мае адбыцца ў тым жа храме Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121).

Пасля гэтага, як мяркуецца, працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе Паўла Шарамета пахаваюць побач з бацькам.

Разам з тым, родныя Паўла Шарамета папярэджваюць, што ўсе падзеі будуць залежаць ад часу выдачы цела ўкраінскімі ўладамі, і таму інфармацыя можа змяніцца. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” будзе інфармаваць пра ўсе змены.

У ГА “БАЖ” пачаўся збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета. Збор сродкаў будзе адбывацца ўвесь чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Мінск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

Паўла Шарамета забілі раніцой 20 ліпеня ў Кіеве, узарваўшы аўтамабіль.

Чытайце па тэме:  Аваков надеется расследовать убийство Шеремета

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.