Памежнікі не супраць бязвізавага рэжыму на 5 дзён для замежнікаў

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Намеснік міністра спорту і турызма Міхаіл Партны 26 верасня паведаміў журналістам, што бязвізавы рэжым для замежнікаў на 5 дзён, пры уездзе праз Нацыянальны аэрапорт можа быць уведзены ўжо сёлета.

viza1

Чыноўнік адзначыў, што прыняццё дакумента актыўна падтрымліваюць Міністэрства спорту і турызму, Мінэканомікі і МЗС, але з боку сілавых ведамстваў “ёсць пэўныя сумневы”.

Як высветліла Еўрарадыё ў кіраўніка прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандра Цішчанкі, памежнікі не супраць увядзення такога рэжыму.

Чытайце па тэме:  Европарламент не будет рассматривать введение безвизового режима для Украины в октябре