Польскае МЗС скасавала дамову з Белсатам

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

«Ранейшая дамова МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіі наконт стварэння „Белсату“ ўжо скасаваная», — напісаў у артыкуле для газеты Rzeczpospolita дзяржсакратар у справах бяспекі, усходняй і еўрапейскай палітыкі МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі.

belsat

«Мы ахвотна распачнём з дасведчанай беларускай камандай „Белсату“ дыскусію, як змяніць гэты СМІ, каб ён мог знайсці патрэбнага спонсара і прэстыж важнага сродку беларускай камунікацыі», — напісаў высокапастаўлены чыноўнік МЗС у артыкуле «МЗС глядзіць на ўсход. Карпатлівая нармалізацыя дачыненняў з Беларуссю».

Марэк Зюлкоўскі мае пасаду, роўную намесніку міністра замежных спраў, ён адказвае ў ведамстве за ўсходнюю палітыку Польшчы.

Як даведалася Свабода з неафіцыйных крыніцаў, польскае МЗС цалкам спыняе фінансаванне Белсату. У дадзены момант Белсат фінансуе Польская грамадская тэлевізія TVP, часткай якой канал і з’яўляецца.

5 студзеня дырэктарка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркаю Польшчы Беатай Шыдла і паведаміла на сваім профілі ў Фэйсбуку наступнае:

«Думаю, што будзеце задаволеныя, як і я, навіною, якую я перадаю: пані прэм’ер запэўніла мяне і ўпаўнаважыла заявіць, што існаванню Белсату нічога не пагражае. Найбліжэйшы месяц мы прысвяцім абмеркаванню далейшых прынцыпаў супрацоўніцтва з МЗС».

Паводле МЗС Польшчы, ад 2007 году агулам фінансаванне тэлеканалу Белсат склала 157 млн злотых (за гэты час курс злотага вагаўся ад 2 да 4 за долар ЗША). Гэта траціна ўсіх сродкаў, якія Польшча выдаткавала за гэты час на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Чытайце па тэме:  США продолжат финансировать вещание радиопрограмм на Восток из Литвы