Правілы прыёму ў ВНУ змяніліся: што чакае абітурыентаў

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены пры паступленні ў ВНУ, якія былі анансаваныя яшчэ ў жніўні. Разбярэмся, што чакае абітурыентаў.

abi

Чатыры тэсты замест трох

Абітурыенты змогуць здаваць чатыры іспыты на тэставанні, раней здавалі толькі тры (прычым, беларуская або руская мова былі абавязковымі для ўсіх). Цяпер, да прыкладу, здаць можна будзе адразу дзве мовы, а пасля абраць сертыфікат з лепшым вынікам і падаць яго ў ВНУ, паведамляе Еўрарадыё.

Калі абітурыент яшчэ не вызначыўся, гуманітарый ён ці тэхнар, то можа здаць матэматыку і замежную мову, а пасля вырашаць, ісці на перакладчыка ці на інжынера. Калі ж абітурыент хоча здаваць толькі тры іспыты, бо ўпэўнены ў сваім выбары, замінаць яму не будуць.

Сертыфікат на два гады

Вынікі тэставання будуць дзейнічаць два гады. З сертыфікатам, атрыманым у 2017 годзе, абітурыент зможа ісці ў ВНУ і ў 2018-м і не здаваць экзамены нанова.

У педагогі ― без іспытаў

Паступаць пасля профільных педагагічных класаў на настаўніка будзе прасцей. Абітурыент можа не здаваць тэставанне, а проста прайсці сумоўе ва ўніверсітэце. Калі вынік будзе ўдалы, яго залічаць. Але і адпрацоўваць па размеркаванні такім выпускнікам давядзецца пяць гадоў замест двух. Пакуль у краіне існуюць 36 такіх класаў. 5 з іх  ― у Мінску.

Чытайце па тэме:  Какие изменения ждут абитуриентов в 2017 году?