Прыхільнікаў «расейскага свету» аштрафавалі на 4000 рублёў за пікет на плошчы Незалежнасці

Беларуская Праўда шукае партнёраў.

Удзельнікі прарасейскай акцыі каля Дому ўраду, якія выказвалі падтрыманне палітыцы Масквы, аштрафаваныя на 30 базавых, або на 690 рублёў кожны. Пра гэта выданню «Наша Ніва» паведаміў Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар сталічнай міліцыі.

ruskimir-0602

Штрафы будуць вымушаныя сплаціць усе шэсць удзельнікаў гэтак званай масавай акцыі. У акцыі ўзялі удзел 6 асобаў, нагадвае Белсат.

Праз тое, што яны самі выклалі ўласны відэазварот у сеціва, праваахоўнікі ідэнтыфікавалі ўсіх пракрамлёўскіх актывістаў. Сярод лозунгаў, якія 4 лютага агучылі пікетоўцы, – «беларусы і расейцы – адзін народ».

Чытайце па тэме:  Беларуси грозит крымский сценарий