Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыню Дзяржваенпрама Сяргея Гурулёва. Замест яго кіраваць гэтым стратэгічным кірункам прызначаны генерал-маёр Алег Двігалёў, які дагэтуль быў камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі.

«Наша Ніва» сабрала некалькі фактаў пра новага топ-чыноўніка.

1. Патрыёт-дзяржаўнік і інтэлектуал

Калегі Двігалёва па штабе распавядаюць, што ён выклікае станоўчыя ўражанні. Маўляў, пра Двігалёва нават жартавалі, што для камандуючага ён нават надта мяккі, ніколі не лаяўся матам.

«Абыходзіцца з людзьмі роўна, тактычна. Там, дзе на стрэльбах іншыя «тапік» (тэлефон — Рэд.) кідалі, ён заўжды быў вытрыманы. Любіў пытаць радкі дзяржаўнага гімна, каб яму іх цытавалі. Патрыятычна настроены, хоць ён і нарадзіўся не тут, і загартаваны ў савецкай сістэме», — расказалі нам крыніцы.

«Ён генерал-інтэлектуал, а не генерал-служака. Яму важна даводзіць да іншых сваю думку, а не рубіць шабляй, як шмат хто тут умее. Усе ўзоры тэхнікі праз яго праходзілі заўсёды, ён разбіраецца, відаць, таму і прызначылі», — мяркуюць калегі па штабе.

2. Нядаўна дабудаваў кватэру на Лагойскім тракце

Як стала вядома «Нашай Ніве», некалькі месяцаў таму Двігалёў дабудаваў кватэру на Лагойскім тракце — гэта «двушка» амаль на 60 квадратаў.

На яе будучы кіраўнік Дзяржваенпрама браў льготны крэдыт у «Беларусбанку», які, дарэчы, пагасіў датэрмінова.

Сваю ранейшую кватэру на вул. Сурганава — таксама «двушку» — генерал падарыў свайму сыну.

Чытайце па тэме:  Александр Ярошук: Агония беларуской экономики может затянуться на долгие годы

3. Сын працуе ў брытанскай карпарацыі, не любіць украінцаў, ухваляе анэксію Крыма

Сына генерала зваць Уладзіслаў, яму 28 гадоў. Хлопец скончыў факультэт сусветнай эканомікі БДЭУ у 2011 годзе і пэўны час быў у беларускім філіяле карпарацыі British American Tabacco спецыялістам па бяспецы. У кампаніі паведамілі, што Уладзіслаў Двігалёў больш у іх не працуе.

Адметна, што старонка Уладзіслава «УКантакце» заваленая прымітыўнай антыўкраінскай і антыамерыканскай прапагандай, накшталт вось такіх карцінак, якія мы ўзялі са старонкі сына генерала.

4. Жонка працавала настаўніцай у Крыме

Магчыма, такія прарасійскія погляды сына — гэта ўплыў маці Уладзіслава. Жонка кіраўніка Дзяржваенпрама руская па нацыянальнасці, нарадзілася ў Тамбове. Нейкі час яна працавала настаўніцай у Севастопалі, Джанкоі.

Як вынікае з каментароў на «Аднакласніках», некалі за гэтую жанчыну супернічалі некалькі афіцэраў, але, як паказала будучыня, толькі Двігалёў даслужыўся да генерала, астатнія засталіся палкоўнікамі і служаць цяпер у Расіі.

Апроч гэтага, генерал мае шмат сваякоў у Расіі.

5. 100%-ны выканаўца

Як патлумачыў «Нашай Ніве» вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін, прызначэннем Двігалёў абавязаны сваёй бездакорнай адказнасці.

«Гэты чалавек — выканаўца высокага класу, які на сваёй пасадзе праводзіў лінію прэзідэнта. Выглядае, што палітычнае кіраўніцтва ўсвядоміла — камандаваць у ВПК нельга, тут не падыходзяць чыстыя вайскоўцы, трэба сучасны менеджмент. І таму ўзялі яго, чалавека з глыбокімі тэхнічнымі ведамі. Гэта таксама паказвае вектар развіцця — выглядае, ухіл будзе ў бок распрацоўкі і ўдасканальвання зенітна-ракетных комплексаў, паветраных апаратаў», — мяркуе Алесін.

Чытайце па тэме:  Додон уволил «заигрывавшего с НАТО» министра обороны

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.