У Мінску чалавек прагаласаваў адразу на  двух участках – і ў яго атрымалася!

Скрыншот з відэа

 

Раскрыта схема “выбарчых каруселяў”. Актывіст “Дзеі” Дзяніс Краўчук атрымаў бюлетэні на трох участках і зняў гэта на відэа.

Уся справа ў «чароўных» лічбах 000-179, якія прастаўляюць алоўкам у пашпарце адміністрацыі школаў. Дзяніс Краўчук нанёс сабе ў пашпарт такую пазнаку і прыкінуўся «карусельшчыкам». У яго атрымалася атрымаць бюлетэні тры разы на ўчастках акругі, да якой ён не належыць.

Чытайце па тэме:  Схема 000-179. Выбарчая камісія прызналася ў парушэннях, але ня бачыць у гэтым праблемы
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: